Свет22

У Еўрасаюзе ўводзяць падатак на дробныя пасылкі з іншых краін

З 1 ліпеня 2026 года ў Еўрапейскім саюзе ўводзіцца новы падатак на невялікія пасылкі, якія прыходзяць з краін па-за межамі ЕС, у тым ліку з Беларусі. Гэта правіла будзе дзейнічаць часова — як мінімум да 2028 года, пакуль не ўвядуць новую сістэму кантролю інтэрнэт-гандлю, піша Infotrans Belarus.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Падатак закране тавары коштам да 150 еўра, бо менавіта такія пакупкі часцей за ўсё робяць у інтэрнэт-крамах.

Асаблівасць новага збору ў тым, што 3 еўра будуць браць не за ўсю пасылку, а за кожную катэгорыю тавараў асобна. Калі ў адной пасылцы знаходзяцца розныя віды тавараў або тавары ад розных прадаўцоў, мытня можа разглядаць іх як асобныя пазіцыі.

Напрыклад, калі чалавек заказвае некалькі недарагіх рэчаў — адзенне, навушнікі і касметыку — то нават пры невялікай агульнай суме пасылкі давядзецца заплаціць дадатковыя зборы за кожную катэгорыю. У выніку кошт пакупкі павялічыцца з-за гэтых плацяжоў.

Каментары2

  • Гы :)
    31.03.2026
    Вэлкам ту таёжны саюз 2.0
  • Мясцовы
    31.03.2026
    Гы :), в ЕС товары широко представлены на местном рынке, в отличие от ТС. А вот китайцам теперь сложнее обойти таможенные пошлины и НДС. Хорошо что закрыли эту лавочку. 3 евро это не большая плата, но теперь Тему и Алибаба по ценам сравняется с местными агрегаторами которые платят налоги.

Цяпер чытаюць

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй36

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі28

«Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая5

Пасля ДТЗ на МКАД дарогу засыпала буякамі

У Слоніме затрымалі траіх грамадскіх актывістаў2

Дырэктара мінскага таксапарка затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

У Беларусі можа з'явіцца марозіва са смакам салёных агуркоў — ужо ёсць дызайн упакоўкі8

Віталь Цыганкоў запусціў аналітычны праект «Цыганкоў. Высновы»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй36

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць