БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска пачалі рамонт «чырвонага дома», даўжыня якога адзін кіламетр

8.04.2026 / 13:29

Nashaniva.com

Капітальны рамонт праводзіцца ў пяці з дзесяці дамоў, якія прымыкаюць адзін да аднаго і ўтвараюць жылы комплекс на вуліцы Максіма Танка.

Фота: Мінскбуд

Будынак працягнуўся ад вул. Мельнікайтэ да вул. Ціміразева амаль на адзін кіламетр, паведамляюць Мінск-Навіны са спасылкай на «Мінскбуд».

Будынак узведзены ў 1970— 1980‑я гады. Работы праводзяцца ў дамах пад нумарамі 4, 6, 10, 16 і 30. Плануецца замяніць дахі, абнавіць фасады.

Фота: Мінскбуд

У кватэрах усталююць новыя сантэхнічныя стаякі, якіх у кожнай кватэры па два — на кухні і ў санвузле. Таксама заменяць сеткі газазабеспячэння, а ў падвалах — інжынерныя камунікацыі.

Фота: Мінскбуд

Работы выконваюць генпадрадныя ўпраўленні будаўнічага трэста № 4, які ў 2026 годзе адрамантуе ў сталіцы 14 жылых дамоў агульнай плошчай 68,3 тыс. кв.м.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула