БЕЛ Ł РУС

Буданаў: Я бачу прагрэс у перамовах з Расіяй, і працэс можа не заняць шмат часу

10.04.2026 / 20:19

Nashaniva.com

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыла Буданаў у інтэрв’ю агенцтву Bloomberg адзначыў, што, нягледзячы на адсутнасць пакуль канкрэтных вынікаў, бакі нібыта паступова рухаюцца да паразумення і шукаюць кампраміс.

Кірыла Буданаў

Паводле слоў Кірылы Буданава, і Украіна, і Расія пачынаюць лепш разумець межы таго, што для іх з’яўляецца прымальным.

Ён таксама выказаў думку, што Расія, як і Украіна, зацікаўлена ў завяршэнні вайны, таму перамоўны працэс працягваецца пры пасярэдніцтве ЗША.

«Яны ўсе разумеюць, што вайна павінна скончыцца. Вось чаму яны дамаўляюцца», — сказаў Буданаў у інтэрв’ю выданню 4 красавіка.

«Не думаю, што гэта зойме доўгі час», — дадаў ён.

Ён адзначыў важнасць таго, што амерыканскі бок застаецца ўцягнутым у гэтыя перамовы.

Разам з тым ён адмовіўся раскрываць магчымыя ўмовы кампрамісу, асабліва па тэрытарыяльных пытаннях, назваўшы іх самым складаным элементам перамоў.

Паводле яго ацэнкі, важным крокам таксама з’яўляецца магчымы візіт прадстаўнікоў ЗША ва Украіну і далейшыя кантакты паміж бакамі. Абмяркоўваецца і магчымасць новага абмену палоннымі на перыяд Вялікадня.

Чытайце таксама:

Памочнік Пуціна заявіў пра кантакты з ЗША пакуль перамовы на паўзе

«Расія цісне на ЗША». Зяленскі раскрыў новыя тэрміны, пастаўленыя расіянамі для захопу Данбаса

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса

Замкнёнае кола. Чаму буксуюць перамовы пра мір ва Украіне?

Каментары да артыкула