Свет11

«Расія цісне на ЗША». Зяленскі раскрыў новыя тэрміны, пастаўленыя расіянамі для захопу Данбаса

1 красавіка Украіна і ЗША правядуць перамовы аб завяршэнні вайны ў відэафармаце. Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў падчас выхаду да прэсы з нагоды чацвёртай гадавіны вызвалення Бучы, перадае УНІАН.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Sean Gallup / Getty Images

«Я падключуся — яны мяне таксама папрасілі. Я пра гэта сёння ўначы гаварыў з генсакам НАТА Маркам Рутэ. Мы дамовіліся, што ён, я, Уіткаф, Кушнер, Ліндсі Грэм — нехта яшчэ там будзе. Абмяркуем, дзе мы знаходзімся. І наколькі блізкія мы да трохбаковых дамоўленасцяў, хаця б да трохбаковай сустрэчы. Таму заўтра ў нас будуць адпаведныя кантакты», — сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны таксама дадаў, што самым актуальным на перамовах застаецца пытанне тэрыторый. Паводле яго слоў, украінскім кампрамісам з'яўляецца гатоўнасць спыніць вайну па лініі фронту. У той час як РФ працягвае патрабаваць выхаду Украіны з тэрыторыі Данецкай вобласці.

«Яны кажуць амерыканскаму боку: зараз новыя тэрміны: праз два месяцы захопяць усход нашай дзяржавы, захопяць Данбас. І таму ва Украіны ёсць два месяцы, каб сысці. І тады вайна скончыцца. А калі Украіна не сыдзе, то Расія захопіць Данбас і потым будуць іншыя ўмовы. Лагічнае пытанне — калі іх мэтай з'яўляецца толькі Данбас, то навошта яны кажуць, што пойдуць далей, калі ім удасца захапіць Данбас? То-бок пытанне не ў Данбасе», — дадаў Зяленскі.

Паводле яго слоў, РФ не ўдасца рэалізаваць гэты план на практыцы, і Масква гэта разумее. Аднак яны працягваюць ціснуць на ЗША, каб Вашынгтон прымусіў Украіну пайсці на саступкі.

«Я лічу, што сёння Расія цісне на Амерыку. Таму што набліжаюцца выбары. Зразумела, што ЗША трэба рабіць розныя крокі і ва ўнутранай палітыцы, і ў знешняй. Мы вельмі спадзяемся на перамоўным трэку вярнуць логіку, а не эмацыйнасць Расіі», — патлумачыў Зяленскі.

Каментары1

  • Дзякуй ЗСУ
    01.04.2026
    То бок путло хоча захапіць за 2 месяцы тое, што не здолеў захапіць за 12 год!? Ахаха. З кожным разам усё відавочнее, што гэта проста хворы дзед адарваны ад рэчаіснасці

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць