БЕЛ Ł РУС

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк

11.04.2026 / 21:52

Nashaniva.com

Кіраўнік карпарацыі «Раскосмас» Дзмітрый Баканаў падчас сустрэчы з прэзідэнтам Расіі заявіў, што падчас запуску спадарожнікаў шырокапалоснага інтэрнэту з касмадрома Плясецк у Архангельскай вобласці УСУ нібыта зрабілі спробу атакі беспілотнікамі.

Дзмітрый Баканаў і Уладзімір Пуцін. Фота: адміністрацыя прэзідэнта Расіі

«Калі кажуць, што космас па-за палітыкай, нашы «сябры» зрабілі ўсё, каб гэты пуск не адбыўся. У нас у гэты дзень былі спробы прылётаў сур’ёзныя па касмадроме, але тым не менш сумесныя баявыя разлікі прадпрыемстваў «Раскосмасу» і касмічных войскаў ажыццявілі зададзенае», — сказаў Пуціну кіраўнік дзяржкарпарацыі.

Гэтая падзея нібыта адбылася два тыдні таму, 23 сакавіка. Гаворка ідзе пра запуск першых 16 спадарожнікаў у межах праграмы стварэння расійскай нізкаарбітнай сістэмы сувязі. Яна павінна стаць аналагам глабальных спадарожнікавых інтэрнэт-сетак і забяспечыць хуткі доступ да інтэрнэту, у тым ліку ў аддаленых рэгіёнах.

Інфармацыя пра нібыта атаку ўкраінскіх беспілотнікаў на касмадром Плясецк агучаная толькі расійскім бокам і не мае незалежнага пацвярджэння.

Чытайце таксама:

Дэфіцыт сродкаў СПА ці абхадныя маршруты: чаму аб’екты ў Расіі пастаянна цярпяць ад удараў УСУ

Украінцы ўпершыню ў гісторыі знішчылі капітальны мост дронамі. Авіяўдары і «хаймарсы» раней былі бяссільныя

Украіна паразіла расійскі фрэгат, з якога білі крылатымі ракетамі

Дроны атакавалі буйны НПЗ і ЦЭЦ пад Ніжнім Ноўгарадам

Каментары да артыкула