БЕЛ Ł РУС

З 1 мая ў Мінск вернецца «Найлепшая вуліца»

29.04.2026 / 21:10

Nashaniva.com

Прастора «Найлепшая вуліца» на праспекце Незалежнасці, 95 зноў адкрываецца ў Мінску і вяртаецца ў новым фармаце. Арганізатары абяцаюць новую каманду, абноўлены падыход і больш камфортныя ўмовы для жыхароў і гасцей сталіцы.

Па словах арганізатараў, тэрыторыю перагледзелі і перапланавалі так, каб наведвальнікам было зручней адпачываць. Як і раней, на пляцоўцы будуць працаваць фуд-тракі з вулічнай ежай, а таксама запланаваныя розныя мерапрыемствы і забавы.

Асноўнай тэмай новага сезона стане спалучэнне вулічнай ежы і спорту. Прастору хочуць зрабіць своеасаблівым адкрытым «стадыёнам», дзе можна будзе як актыўна правесці час, так і проста сустрэцца з сябрамі.

У праграме анансуюць майстар-класы, лекцыі пра здароўе, трансляцыі спартыўных матчаў, кінапаказы і музычныя вечары. Таксама абяцаюць больш разнастайную гастранамічную зону.

Тэхнічнае адкрыццё прызначана на 1 мая. Пасля гэтага пляцоўка працягне абнаўляцца і дапрацоўвацца. На працягу месяца там будуць ісці рамонтныя работы, а поўны запуск праекта чакаецца ў чэрвені.

Чытайце таксама:

У Мінску адкрываецца новы гастрадвор. Гэта самая вялікая стрытфуд-пляцоўка ў горадзе

Беларуска схадзіла ў скандальны рэстаран «Паедзем паядзім» і паскардзілася на сапсаваную смажаную бульбу

Беларусы за 10 гадоў аб'ехалі ўсе раёны краіны. А цяпер яны падзяліліся парадамі, памылкамі і склалі шэсць маршрутаў для пачаткоўцаў

У парку Чалюскінцаў паставяць новае кола агляду

Каментары да артыкула