У ААЭ пасля двухмесячнага перапынку адкрылі паветраную прастору
У Аб’яднаных Арабскіх Эміратах цалкам адкрылі паветраную прастору для палётаў. Пра гэта паведаміла Галоўнае ўпраўленне цывільнай авіяцыі краіны.
Фота: Long Wei/VCG via Getty Images
Рэгулярныя рэйсы ў ААЭ не выконваліся з пачатку сакавіка пасля абвастрэння канфлікту на Блізкім Усходзе. Тады авіяцыйныя ўлады Дубая адклікалі слоты і дазволы на палёты. У сакавіку выконваліся толькі эвакуацыйныя і вывазныя рэйсы, як і ў іншых краінах рэгіёна.
У сувязі з гэтым беларуская авіякампанія «Белавія» некалькі разоў працягвала прыпыненне палётаў у Дубай. Апошні раз паведамлялася, што рэгулярныя рэйсы ў і з Дубая адмяняюцца як мінімум да 20 мая.
Цяпер раней уведзеныя абмежаванні скасаваныя. Улады Эміратаў заявілі, што рашэнне аб адкрыцці паветранай прасторы прынялі пасля ўсебаковай ацэнкі сітуацыі і ўмоў бяспекі.
Чытайце таксама:
«Белавія» яшчэ месяц не будзе лётаць у Дубай
ААЭ гатовыя дапамагаць ЗША сілай адкрыць Армузскі праліў
Сціплая, але важная навіна: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты пакінуць АПЕК і АПЕК+ з 1 мая