БЕЛ Ł РУС

Дональд Туск павячэраў з Андрэем і Аксанай Пачобутамі ФОТАФАКТ

3.05.2026 / 13:10

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск апублікаваў у сацсетцы X супольнае фота з нядаўна вызваленым палітвязнем Андрэем Пачобутам і ягонай жонкай Аксанай. 

Дональд Туск, Андрэй і Аксана Пачобуты

«У Дзень Палоніі я запрасіў Аксану і Андрэя на вячэру. Гаварылі пра Польшчу, свабоду і будучыню», — падпісаў фота польскі прэм'ер.

Журналіст і актывіст польскай меншасці ў Беларусі Андрэй Пачобут, асуджаны ў Беларусі да васьмі гадоў зняволення, быў вызвалены 28 красавіка. За кратамі ён правёў пяць гадоў і месяц.

Чытайце таксама:

Журналіст Gazeta Wyborcza расказаў, як сустракаў Пачобута пасля вызвалення

Ціханоўская пра адносіны Польшчы і Беларусі пасля вызвалення Пачобута: Мяч на баку Лукашэнкі

Андрэй Пачобут вярнуўся ў фэйсбук

З'явілася першае ВІДЭА з Андрэем Пачобутам

«Андрэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута

Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкаю

Каментары да артыкула