БЕЛ Ł РУС

Мінчан просяць тры дні не хадзіць на папулярныя пляжы

4.05.2026 / 15:00

Nashaniva.com

Сёння, 4 мая, у сталіцы праводзяць апрацоўку ад кляшчоў папулярных зон адпачынку.

Як паведамляе адміністрацыя Цэнтральнага раёна, спецыялісты сёння працуюць на тэрыторыях каля вадаёмаў і ў прыбярэжных зонах, каб знізіць актыўнасць кляшчоў.

Пад апрацоўку трапілі:

пляж №6 вадасховішча «Камсамольскае возера»;

пляж №9 вадасховішча «Дразды»;

тэрыторыя ўздоўж праезда Веснянка;

набярэжная Свіслачы (ад вуліцы Арлоўскай уздоўж экасцежкі «Акно ў прыроду»).

Спецыялісты заклікаюць гараджан устрымацца ад наведвання гэтых зон на працягу трох дзён. Гэта тычыцца як адпачынку людзей, так і выгулу свойскіх жывёл.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула