БЕЛ Ł РУС

Уладзімір Зяленскі адказаў на пытанне, «ці ўкраінская дэлегацыя паляціць на парад у Маскву»

4.05.2026 / 20:00

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў у размове з журналістамі, што Масква не звязвалася з Кіевам па пытанні перамір'я на 9 мая, а гаварыла толькі з Трампам. Ён падкрэсліў, што важна, каб украінскі бок ведаў, пра што яны дамаўляюцца, бо «гэта ж вайна Расіі супраць Украіны».

Уладзімір Зяленскі. Скрыншот з відэа

Зяленскага запыталіся, ці паляцяць у Маскву на парад украінскія дроны, а ён засмяяўся і сказаў, што гэта была б «моцная наша дэлегацыя». Пасля ж сказаў ужо сур'ёзна.

«Амерыканцы пагаварылі з рускімі, а з намі ніхто афіцыйна не звязваўся, нічога афіцыйна не прапаноўваў. Гэта ж вайна Расіі супраць Украіны, і нам важна ведаць, пра што яны дамаўляюцца. Ceasefire на адзін дзень, а перад тым забіваюць нашых людзей?.. Несур’ёзна. Даць ім магчымасць нейкіх свят? А ў нас свят няма. І пасля на наступны ранак яны зноў будуць забіваць нашых людзей? Будзем бачыць, як усё пройдзе», — сказаў Зяленскі.

Чытайце таксама:

На фоне ўкраінскіх паветраных атак Пуцін памяняў камандуючага Паветрана-касмічнымі сіламі

Зяленскі: Украінскія дроны могуць таксама праляцець на парадзе 9 Мая ў Маскве

Крэмль анансаваў сустрэчы Пуціна 9 мая з Фіца і Лукашэнкам

Каментары да артыкула