У Гродзенскім заапарку нарадзіўся малы муфлончык
У Гродзенскім заапарку гэтай вясной зноў папаўненне — нарадзілася ўжо трэцяе дзіцяня муфлона. Нованароджаны — самец, якога назвалі Улун.
Скрыншот з відэа
Бацькамі маленькага муфлончыка сталі самец па мянушцы Крош і самка Муфта. Гэта ўжо трэці малы ад Кроша за апошні час.
Раней у заапарку з’явіліся яшчэ два муфлоны — абедзве самкі. Першую назвалі Кола (яе маці — Рыва), другую — Мока (яе маці — Каркадэ).
Звычайна муфлоны прыносяць патомства ў красавіку, і часцей за ўсё ў самкі нараджаецца толькі адно ягня. Двайняты здараюцца вельмі рэдка.
Муфлоны — гэта адзіныя дзікія бараны, якія жывуць у Еўропе. Пасля нараджэння малых у Гродзенскім заапарку цяпер восем гэтых жывёл.
Чытайце таксама:
У Гродзенскім заапарку з'явіўся новы жылец — Лёня Агуці
У Гродзенскім заапарку паказалі, з якой лыжкі кормяць кракадзілавага каймана ВІДЭА
У гродзенскім заапарку рыхтуюцца да вяселля журавоў
У Гродзенскім заапарку паказалі, супраць якой прыманкі не можа ўстаяць ягуар ВІДЭА