Удар па Чэбаксарах нанеслі ракетамі «Фламінга»
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўдар па аб’екце ВПК у расійскіх Чэбаксарах быў нанесены ўкраінскімі крылатымі ракетамі «Фламінга».
Дальнабойная крылатая ракета «Фламінга». Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky
«Мінулай ноччу былі баявыя пускі крылатых ракет F-5 Flamingo ў межах аперацыі Узброеных Сіл Deep Strike па некалькіх цэлях ворага, у прыватнасці па аб'ектах вайскова-прамысловага комплексу ў Чэбаксарах», — адзначыў Зеленскі.
Ён адзначыў, што ракеты пераадолелі адлегласць больш за паўтары тысячы кіламетраў і трапілі ў цэль — прадпрыемства «ВНІІР-Прагрэс», звязанае з вайскова-прамысловым комплексам. Гэты завод вырабляў абсталяванне для расійскай арміі, у тым ліку элементы навігацыі.
Ракета «Фламінга», паводле ўкраінскіх заяў, можа мець далёкасць да некалькіх тысяч кіламетраў і знаходзіцца на этапе разгортвання серыйнай вытворчасці.
Акрамя таго, Зяленскі зноў заклікаў Расію спыніць баявыя дзеянні і перайсці да перамоў.
Чытайце таксама:
«Гэты ўдар цяжка пераацаніць». Чым унікальная атака «Фламінга» на завод у Воткінску