Пракуратура палохае, што за навучанне і працу ў ЕГУ можа пагражаць да шасці гадоў зняволення
У сярэдзіне красавіка беларускія ўлады прызналі Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, што ад 2004 года дзейнічае ў Вільні, экстрэмісцкай арганізацыяй. Начальнік аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Дзмітрый Кудраўцаў расказаў «Віцьбічам», якія наступствы могуць пагражаць студэнтам і выкладчыкам.
«З гэтага моманту любыя фінансавыя аперацыі на адрас універсітэта, уключаючы аплату навучання або дабрачынныя ўнёскі, кваліфікуюцца як фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці паводле артыкула 361‑2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае пакаранне да пяці гадоў пазбаўлення волі. Аналагічна працоўныя адносіны, выкладанне або працяг навучання ў ЕГУ трактуецца як удзел у экстрэмісцкім фарміраванні паводле артыкула 361‑1 Крымінальнага кодэкса, што цягне крымінальную адказнасць на тэрмін да шасці гадоў пазбаўлення волі», — адзначыў Дзмітрый Кудраўцаў.
Таксама ў пракуратуры кажуць, што выкарыстанне сімволікі, распаўсюджванне матэрыялаў або нават наяўнасць падпіскі на інтэрнэт-рэсурсы ўніверсітэта таксама з’яўляюцца падставамі для прыцягнення да адказнасці.
Чытайце таксама:
Рэктар ЕГУ пра экстрэмісцкі статус універсітэта: «Самы складаны этап з 2004 года»
Парадокс, але прызнанне ЕГУ экстрэмісцкім развяжа яму рукі
ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй
ЕГУ запрашае на адукацыйную праграму «Еўрапейская спадчына і крэатыўны турызм»