Меркаванні2424

Парадокс, але прызнанне ЕГУ экстрэмісцкім развяжа яму рукі

Прызнанне Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта экстрэмісцкім вымушае задумацца пра змены ў яго канцэпцыі, піша Мікола Бугай.

Дзень Волі ў Вільні, 25 сакавіка 2026 года. Фота: «Наша Ніва»

Не сумняюся, што Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт выстаіць. Будзе працягваць вучыць, будзе працягваць набіраць студэнтаў. Так, наборы паменшаюць. Што ж — менш дык менш.

Але пры гэтым ЕГУ стане лягчэй выконваць сваю іншую натуральную місію. Раней універсітэт, каб не наклікаць дадатковыя рэпрэсіі, вымушана трымаў дыстанцыю ад грамадзянскай супольнасці. Зараз жа сама сітуацыя дае ЕГУ шанц зрабіцца даследчым цэнтрам і платформай для грамадзянскіх ініцыятыў. 

Скажам, беларусам трэба б мець незалежны Цэнтр гістарычных даследаванняў як альтэрнатыву Інстытыту гісторыі НАН. Чаму б яму не ўзнікнуць на базе гістарычнага кірунку ЕГУ?

Беларусам трэба журфак у выгнанні, каб рыхтаваць кадры для незалежных СМІ — чаму б не стварыць гэта на базе ЕГУ?

Беларусам трэба аналітычныя цэнтры. Чаму б ім не існаваць пад крылом ЕГУ?

Беларусы маюць Музей імя Івана Луцкевіча, культурныя прасторы. Чаму б ЕГУ не быць базай і для іх?

Беларускі гуманітарны хаб, Навукова-практычны цэнтр — спецыялісты правільней сфармулююць назвы для гэтых новых функцый. Бо ж цяпер ЕГУ — у адной з грамадзянскай супольнасцю лізе экстрэмістаў.

І працягваць набор студэнтаў. Колькі будзе набірацца — столькі будзе набірацца. Так у свой час у выгнанні дзейнічаў Украінскі вольны ўніверсітэт.

Мне такая стратэгія падаецца наймацнейшым асіметрычным адказам на крок лукашыстаў. Бо логіка мінскай адміністрацыі — адразаць любыя еўрапейскія ўплывы і прывязкі, не пакінуць беларусам ніякай альтэрнатывы — толькі лукашызм і Расія.

Студэнты зараз не змогуць вяртацца ў Беларусь, але для ідэй і ведаў няма межаў.

Каментары24

  • Ну-ну
    18.04.2026
    >Беларусам трэба аналітычныя цэнтры. Чаму б ім не існаваць пад крылом ЕГУ?

    Таму, што на гэта прынцыпова не дазволяць Наўседы з усякімі там сьвітанкамі-над-нёманамі, ну і грамадзкае меркаваньне падключыцца ў выглядзе ўсякіх сьвітоюсаў. Проста нагадаю, якую рэакцыю выклікала нават бяскрыўдная кнайпа з сымболікай паўстаньня 1863 году. Кнайпа. А вы пра аналітычныя цэнтры...
  • Прачнуліся
    18.04.2026
    Сп.Мікола Бугай прачнуўся... Усё пералічанае ў ЕГУ ёсць, мо крыху інакш называюцца цэнтры і праграмы, але сутнасць тая ж. І з грамадзянскай супольнасцю ўнівер працуе. Таму трохі дзіўная прапанова ад рэдактара (журналіста?), які, выходзіць, ня ведае, што робіцца ў адзіным вольным беларускім універы. Калі б вы больш пісалі пра яго, а не пра расейскіх нікому не вядомых зорак, не было б такіх 'геніяльных' прапановаў.

    Што да экстрэмісцкага статусу, нічога ён не развязвае - ні рукі, ні ногі. Гэта вельмі кепска, у першую чаргу для студэнтаў.
  • Мда
    18.04.2026
    В мире, где все финансирование происходит исключительно за счет грантов, а объем этих грантов - неограничен, все аргументы статьи целиком логичны. Можно теперь осуществлять самые смелые мечты даже с нулем студентов.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовы расійскі хакеіст выпадкова застрэліўся на вачах у дзеда. Пенсіянер не вытрымаў гора і забіў сябе5

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць