Меркаванні66

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю

Палітык і экс-палітвязень у сваім тэлеграм-канале пракаментаваў Пецярбургскі эканамічны форум і пытанні прымянення ядзернай зброі, якое абмяркоўвалася на ім. Свой артыкул ён назваў «Пляскі з бомбамі, або Бесаўшчына».

Мікалай Статкевіч, фота сацсеткі палітыка

«Днямі ў Санкт-Пецярбургу адбыўся эканамічны форум, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі расійскіх кіроўных і эканамічных эліт. У некаторых з дакладаў, зробленых на форуме, прагучалі, па сутнасці, заклікі да прымянення Масквой ядзернай зброі.

Калі такія заклікі гучаць на самым прадстаўнічым дзяржаўным мерапрыемстве Расіі ды ў афіцыйных дакладах на ім, то гэта выразны сігнал свету пра гатоўнасць расійскіх уладаў перавесці свой канфлікт з Захадам у ядзерны фармат. Нават калі гэта толькі спроба запалохвання, то яна ўжо дэманструе рэальнасць такога развіцця падзей. На што разлічваюць сапраўдныя ініцыятары гэтых «плясак з ядзернымі бомбамі»? Напалохаць Захад? Але ці спыніць гэта яго ад падтрымкі Украіны? Хутчэй наадварот. Убачыўшы відавочную неадэкватнасць кіраўніцтва ядзернай дзяржавы там, па-першае, узмоцняць дапамогу ўкраінцам у спадзяванні, што яны спыняць неадэкватаў яшчэ на подступах да краін НАТА.

Па-другое, рэальная ядзерная пагроза ад Масквы прымусіць Захад рыхтаваць таксама ядзерны адказ, каб зрабіць цану ядзернай агрэсіі супраць НАТА непрымальнай для агрэсара. І вось ужо Францыя заключае дамовы з суседнімі з Расіяй краінамі НАТА пра размяшчэнне на іх тэрыторыі ў пагражальны перыяд французскай ядзернай зброі.

Вось ужо ЗША вядуць перамовы з Літвой наконт размяшчэння на яе тэрыторыі амерыканскай ядзернай зброі. Лічу, што цяпер над магчымасцю стварэння такой зброі не можа не думаць кіраўніцтва Украіны, бо інакш ядзерны шантаж стане пастаяннай часткай украінска-расійскіх адносін.

Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю. Такую ж, як і тая, што ўжо размешчаная на нашай зямлі.

Толькі нашы суседзі будуць у крызісных сітуацыях самі прымаць рашэнне на прымяненне гэтай зброі, а Беларусь зробяць мішэнню для зваротных ядзерных удараў Масквы, нават не папярэдзіўшы нас пра гэта.

Галоўнае пытанне, якое ўзнікае — а які ж сэнс бачаць у Крамлі ў гэтым узаемным ядзерным самазнішчэнні? Што, украінцы перастануць ненавідзець Расію за ўсё зробленае ім, ды, абтрэсваючы радыёактыўны попел, пабягуць у «Союзное государство», ужо засыпанае такім жа попелам? Ці гэтыя забойствы і пакуты мільёнаў будуць дзеля некалькі сотняў квадратных кіламетраў радыёактыўнай зямлі, захоп якой дазволіць аб'явіць сябе пераможцамі і «падняць рэйтынг»?

Найбольш уразіла мяне тое, што гэтыя нялюдскія планы з трыбуны санктпецярбургскага форума агучвалі персанажы, якія самі сябе называюць «праваслаўнымі».

«Праваслаўнымі» кім? Калі праваслаўнымі хрысціянамі, то да веры, якую нёс людзям Хрыстос, іх планы маюць такое ж дачыненне, як пекла да раю. Я лічу, што з пункту гледжання каштоўнасцяў праваслаўнага, як і любога іншага хрысціянства, гэтыя выканаўцы «плясак з ядзернымі бомбамі» проста ўпалі ў бесаўшчыну. Хацелася б пачуць на гэты конт меркаванне кіраўніцтва Маскоўскага патрыярхату. Мо, гэта якраз той выпадак, калі варта ўспомніць пра анафему?», — напісаў Мікалай Статкевіч.

Каментары6

  • мишень на лбу
    09.06.2026
    война в персидском заливе показала: все, кто размещает у себя чужое оружие, рисует у себя мишень на лбу, это относится как с РБ, так и к полякам с литовцами
  • Жвір
    09.06.2026
    мишень на лбу, а Лукашэнка выключэньне з правілаў вайны ў Персіцкай затоцы ? Яму ж нічога не прыляцела ў 2022-м...
  • Праўда
    09.06.2026
    мишень на лбу, вайна ў Затоцы паказала, што праблема з шалёным сабакам аднымі пагрозамі і бразганнем зброяй не вырашаеца.

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць