БЕЛ Ł РУС

Службы таксі абавязаліся не павышаць цэны ў непагадзь

8.05.2026 / 15:40

Nashaniva.com

Найбуйнейшыя беларускія сэрвісы таксі дамовіліся з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю пра новыя правілы працы ў перыяды павышанага попыту, паведамляе прэс-служба МАРГ.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Да пагаднення далучыліся ТАА «БелГо Корп» («Яндэкс Go»), УП «А1» («A1 Таксі») і ТАА «АўтаЮрлайн» («Таксі 152»).

У прыватнасці, гаворка ідзе пра дамоўленасць не завышаць цэны ў перыяды пікавага попыту (напрыклад, пры экстрэмальным надвор'і або падчас буйных міжнародных мерапрыемстваў).

Так, дыспетчары таксі абавязваюцца:

Акрамя таго, дакументам прадугледжана эфектыўнае інфармацыйнае ўзаемадзеянне са спажыўцамі і рэалізацыя сацыяльных праектаў.

Пагадненне адкрытае для далучэння іншых дыспетчараў таксі, якія гатовы прыняць на сябе гэтыя абавязальствы.

Чытайце таксама:

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам

«Таксіст высадзіў з-за таго, што я змяніла спосаб аплаты». Транспартная інспекцыя паставіла кропку ў канфлікце

Пастрожылі правілы працы таксі

Каментары да артыкула