Трамп падзякаваў Лукашэнку за супрацу і сяброўства
Дональд Трамп выказаўся пра нядаўні абмен зняволенымі на беларуска-польскай мяжы, падчас якога быў вызвалены ў тым ліку журналіст Андрэй Пачобут.
Фота: Win McNamee/Getty Images
«Мы толькі што дамагліся вызвалення трох польскіх і двух малдаўскіх зняволеных з беларускіх і расійскіх месцаў утрымання. Дзякуючы майму спецыяльнаму прэзідэнцкаму пасланніку Джону Коўлу, мы змаглі прыкласці максімум намаганняў, каб гэтае вызваленне адбылося. Мой сябар, прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі, сустракаўся са мной у верасні мінулага года і прасіў мяне дапамагчы вызваліць Андрэя Пачобута з беларускай турмы. Сёння Пачобут на волі дзякуючы нашым намаганням. Злучаныя Штаты выконваюць абяцанні перад сваімі саюзнікамі і сябрамі. Дзякуй прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку за яго супрацоўніцтва і дружбу. Так прыемна!» — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.
Чытайце таксама:
Сярод перададзеных Польшчай Беларусі — таксіст з «Паспалітага рушэння» Уладзіслаў Надзейка
Стала вядома імя пятага абмененага шпіёна, якога Польшча аддала Расіі