БЕЛ Ł РУС

РНБА Украіны: Правакацыя нікчэмная і мае ўсе прыкметы скаардынаванай аперацыі без якіх-небудзь фактычных доказаў

17.06.2026 / 21:14

Nashaniva.com

У Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны пракаментавалі інцыдэнт з дронавай атакай на аўтобус у Бранскай вобласці, у якім знаходзіліся беларускія дзеці, назваўшы яго інфармацыйнай правакацыяй з боку Расіі.

Андрэй Каваленка

Кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзынфармацыі пры РНБА Украіны Андрэй Каваленка напісаў у тэлеграм-канале:

«Расіяне ўбачылі, што беларусы не хочуць падтрымліваць агрэсіўную рыторыку Расіі ў дачыненні да Украіны, і выдумалі «тэракт у аўтобусе з беларускімі дзецьмі на Браншчыне», у надзеі з дапамогай гэтай інфармацыйнай правакацыі падбухторваць беларускае насельніцтва да падтрымкі агрэсіўных дзеянняў супраць Украіны. Сама правакацыя нікчэмная і мае ўсе прыкметы скаардынаванай аперацыі без якіх-небудзь фактычных доказаў. Тыпова для прапагандыстаў РФ».

17 чэрвеня ў Бранскай вобласці быў пашкоджаны аўтобус, які перавозіў дзяцей з футбольнай каманды дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы №2 горада Рэчыцы. Як сцвярджаюць расійскія ўлады, удар быў нібыта нанесены ўкраінскім беспілотнікам.

У выніку здарэння загінула жанчына, якая суправаджала групу дзяцей і была жонкай трэнера каманды. Яшчэ восем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей, атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны адхіліў абвінавачанні ў датычнасці да гэтага інцыдэнту. Украінскія вайскоўцы заявілі, што ў названы час не выкарыстоўвалі беспілотнікі ў раёне здарэння ў Бранскай вобласці. Паведамленні пра нібыта ўкраінскую атаку яны таксама назвалі правакацыяй.

Чытайце таксама:

Пяскоў расказаў пра адказ Расіі пасля ўдару па беларускім аўтобусе пад Бранскам

Губернатар Бранскай вобласці апублікаваў фотаздымкі беларускіх дзяцей з бальніцы

З'явілася ВІДЭА з месца трапляння дрона ў беларускі аўтобус

У Рэчыцы расказалі падрабязнасці фатальнай паездкі мясцовых жыхароў у Расію. Аўтобусаў было два, дзяцей 41 з 88

Лукашэнка сёння займаецца праблемай узбуйнення Дрыбінскага раёна

Каментары да артыкула