Грамадства2424

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Сваім родным горадам у сацсетках Вікторыя Грыцэнка пазначала Луганск. Але шмат гадоў яна пражыла ў Беларусі.

Вікторыя Грыцэнка з мужам Аляксеем Гарошкам. Фота: «УКантакце»

Вікторыя Грыцэнка (Гарошка), жонка дзіцячага трэнера Аляксея Гарошкі, суправаджала футбалістаў-школьнікаў з Рэчыцы падчас паездкі ў Геленджык (Краснадарскі край Расіі). Аўтобус ехаў па трасе Гомель — Бранск, калі ў яго прыляцеў дрон. Вікторыя загінула.

Жанчыне было 44 гады. Яе муж Аляксей, хутчэй за ўсё, зараз паранены і знаходзіцца ў цяжкім стане (Рэчыцкі райвыканкам паведамляў пра шпіталізаванага трэнера-выкладчыка).

Аляксей шмат гадоў працуе ў ДЮСШ №2 Рэчыцкага раёна — яго выхаванцы рэгулярна ўдзельнічаюць у розных спаборніцтвах і перыядычна заваёўваюць прызавыя месцы.

Трэнер Алексей Гарошка з дзецьмі. Фота: сацсеткі

Сваім родным горадам у сацсетках Вікторыя Грыцэнка пазначала Луганск. Але шмат гадоў яна пражыла ў Беларусі. Раней Вікторыя працавала цырульніцай, а пасля прадавачкай (згодна з дадзенымі Веlpol).

Вікторыя Грыцэнка

У загінулай жанчыны засталіся дзве дачкі-двайняты, ім па 21 годзе.

26 чэрвеня Вікторыя павінна была прысутнічаць на ўручэнні дыплома адной з дачок. Яна планавала потым зладзіць пікнік для блізкіх у гонар гэтай падзеі.

Каментары24

  • Indrid Cold
    17.06.2026
    Трэба быць адбітым на галаву каб ехаць у Расею зараз. А тым больш везці туды дзяцей.
  • KWh
    17.06.2026
    Шкада жанчыну.
    Шкада дзяцей.
    Але навошта ехаць на Масковію тым больш ў летнія лагеры Масковіі адпраўляць сваіх ці іншых дзяцей?
    Гэта ж як ехаць ў Трэці рэйх і ў лагеры гітлерюнгер? Ды яшчэ на лінію фронту!
    Ці ехаць ў іншую краіну дзе забойцы, рабаўнікі, гвалтаўнікі, педафілы і чалавеканенавіснікі узведзены ў ранг герояў. Дзе норма забіць і згвалтаваць суседа. Норма бамбіць цывільныя гарады, школы, шпіталі. Норма што дня тварыць ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавецтва.
    Людзі ўключыць розум!
    Трымайце сваіх дзяцей і родных як мага далей ад Масковіі і асабліаа ад "херояў сва".
  • Tupe
    17.06.2026
    Адназначна праца маскалёў

Цяпер чытаюць

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў8

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Як засцерагчы сябе ад спёкі3

«Геаграфія ўкраінскіх далёкабойных санкцый пастаянна пашыраецца». Зяленскі пракаментаваў удар «Фламінга» па заводзе, які вырабляе «Арэшнікі»5

Беларуса, які доўгі час жыў у Расіі і гандляваў запчасткамі, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

На Нямізе абвалілася шкляная сценка прыпынку1

Дзе ў Мінску можна купацца і якія ўмовы на пляжах2

Гіганцкая змяюка напалохала людзей у Мазыры. Высветлілася, што яе выгульваў 12‑гадовы хлопчык2

Беларусам за мяжой прапануюць аформіць пашпарт РР і падзарабіць — мутная схема2

Пекла ў Еўропе: самы гарачы чэрвеньскі дзень у гісторыі ў Германіі і Вялікабрытаніі, адменены канцэрты, колькасць загінулых расце17

Бельгія і Егіпет выйшлі ў плэй-оф мундыяля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў8

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць