У Польшчы грамадзяніну Грузіі выстаўленыя абвінавачанні ў забойстве мастака Сямёна Скрапецкага
Ён стрэліў у Скрапецкага пяць разоў.
Момант затрымання
Нацыянальная пракуратура Польшчы прад’явіла абвінавачанне грамадзяніну Грузіі ў справе аб забойстве ў Белай-Падляшскай расійскага мастака Сямёна Скрапецкага, піша «Настоящее время».
Поўнае імя падазраванага не раскрываецца. У паведамленні пракуратуры ён названы «Эльнур А.». У абвінавачанні гаворыцца, што ён стрэліў у Скрапецкага пяць разоў.
Пасля затрымання ён не прызнаў віны і адмовіўся даваць паказанні. Пракуратура хадайнічала пра яго арышт на тры месяцы.
Пра затрыманне падазраванага з грузінскім пашпартам стала вядома 18 чэрвеня.
Польскія СМІ пісалі, што гэты пашпарт падроблены, а насамрэч затрыманы — ураджэнец Чачні.
Скрапецкі быў забіты 15 чэрвеня ў горадзе Белай-Падляшскай на ўсходзе Польшчы.
Чытайце таксама:
Затрыманы падазраваны ў датычнасці да забойства мастака Скрапецкага ў Польшчы
Апублікаванае фота падазраванага ў забойстве ў Белай-Падляшскай мастака Скрапецкага
У забітага ў Белай-Падляшскай мастака Скрапецкага засталося пяцёра дзяцей, а ўдава цяжарная шостым