Грамадства33

У забітага ў Белай-Падляшскай мастака Скрапецкага засталося пяцёра дзяцей, а ўдава цяжарная шостым

Апошні пост, апублікаваны ў тэлеграм-канале Скрапецкага за некалькі гадзін да забойства, — скрыншоты з пагрозамі расправы пасля яго акцыі каля амбасады Расіі ў Берліне.

У забітага ў Белай-Падляшскай мастака Скрапецкага засталося пяцёра дзяцей, а ўдава цяжарная шостым. Пра гэта DW паведаміў актывіст беларускай дыяспары ў горадзе Белай-Падляшскай, які пажадаў застацца ананімным.

Ён пазнаёміўся з мастаком у 2021 годзе. Паводле яго слоў, Сямён Скрапецкі неаднаразова ўдзельнічаў у антываенных мітынгах, якія праводзілі ў горадзе беларусы і ўкраінцы. Суразмоўца DW апісаў Белую-Падляшскую як спакойны і бяспечны горад і лічыць, што Скрапецкі менавіта таму і абраў яго для жыцця.

«Усё на віду. Ты ведаеш кожную машыну, кожнага. У яго пяць дзяцей, цяпер шостым жонка цяжарная. І тут, у маленькім горадзе, пражыць вялікай сям’і прасцей», — сказаў суразмоўца DW.

Раней удава мастака Вікторыя Іваніцкая паведаміла ў сацсетках, што знаходзіцца з дзецьмі ў бяспецы пад абаронай спецслужбаў Польшчы.

Скрапецкага застрэлілі ў Белай-Падляшскай раніцай 15 чэрвеня. За тры дні да гэтага ён правёў акцыю супраць уладаў РФ каля расійскай амбасады ў Берліне. Сямён Скрапецкі (сапраўднае імя — Роберт Кузаўкоў) нарадзіўся ў Расіі ў 1981 годзе. Да 2021 года жыў у Алтайскім краі, затым, баючыся палітычнага пераследу, эміграваў у Польшчу і атрымаў там статус міжнароднай абароны.

У першую чаргу Скрапецкі быў вядомы сваімі палітычнымі карыкатурамі, у тым ліку на Уладзіміра Пуціна, Рамзана Кадырава, Аляксея Навальнага, Аляксандра Лукашэнку. Таксама ён праводзіў пратэстныя акцыі ў розных гарадах Еўропы.

12 чэрвеня мастак падышоў да чаргі на ўрачысты прыём, трымаючы ў руках карціну, дзе Іосіф Сталін калыхае прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Ззаду ў штанах мастака была дзірка, з якой тырчаў і валокся па зямлі расійскі сцяг. Пасля Скрапецкі выкінуў яго ў сметнік.

«Я думаю, пасля гэтай акцыі ў Берліне нехта аддаў загад яго ліквідаваць», — мяркуе актывіст беларускай дыяспары ў Белай-Падляшскай Андрэй (імя зменена).

У апошні раз Андрэй бачыў мастака на мінулым тыдні. У яго склалася ўражанне, што той «асцерагаецца».

Беларускі мастак-акцыяніст Улад Бохан таксама кантактаваў са Скрапецкім незадоўга да яго гібелі. Паводле яго слоў, у апошні час Скрапецкі асабліва захапіўся вулічным акцыянізмам: «Мы размаўлялі менш чым за суткі да забойства. Ён абмяркоўваў новыя ідэі, прапаноўваў нешта зрабіць разам — у Варшаве або ў Берліне. Быў настроены працаваць далей, будаваў планы».

Бохан таксама адзначае, што пагрозы суправаджалі дзейнасць мастака пастаянна: нядобразычліўцы пісалі пад кожным яго допісам.

Ён таксама звяртае ўвагу, што з-за крытычных публікацый у адрас украінскіх уладаў даныя Скрапецкага трапілі ў базу «Міратворац», дзе, акрамя апісання дзейнасці, былі апублікаваныя асабістыя звесткі, уключаючы яго адрас і акаўнты.

Каментары3

  • во як
    17.06.2026
    "з-за крытычных публікацый у адрас украінскіх уладаў"

    "дэмакратычныя" украінскія ўлады таксама нельга крытыкаваць...

    "былі апублікаваныя асабістыя звесткі, уключаючы яго адрас і акаўнты."

    няма слоў
  • бабруйчанін
    17.06.2026
    Тзв " міратворац" гэта" прыватная " ініцыаціва" пачыналась персанажамі з "рэпутацыей" .....дзля мяне сумніўнай
  • .
    17.06.2026
    Не обращйате внимания на такую информацию - "миротворец" давно превратился в непонятный шлак, а те, кто занимался Семеном, уж точно знали его адрес без всяких "миротворцев". Если знаешь только город проживания и можно предсказать, где такой публичный человек будет проводить акции, выследить где живет - вопрос времени даже без спецслужб. А те шакалы, к сожалению, свою "работу" делают хорошо.

    Земля ему пухом. Хороший смелый человек, талантливый.

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы4

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы4

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць