БЕЛ Ł РУС

Беларусы ўжо збіраюць чарніцы цэлымі бітонамі

22.06.2026 / 22:05

Nashaniva.com

У Беларусі адкрылі сезон збору чарніц, многія аматары ціхага палявання ўжо хваляцца «ўловамі» ў сацсетках. Першыя ўраджаі ўжо фіксуюцца ў некаторых рэгіёнах краіны, нягледзячы на тое, што масавы збор гэтых сініх ягад стартуе ў пачатку ліпеня, піша выданне Times.by.

Фота: elen.verba / Threads

Карыстальніца Threads Алена расказала, што чарніцы — гэта адзінае, дзеля чаго яна гатовая хадзіць па лесе гадзінамі. Дзяўчына прымацавала фота, на якім бачныя 5‑літровы бітончык і невялікі збан, даверху напоўненыя ягадамі.

Каментатары пазайздросцілі прадуктыўнаму «ўлову» і пачалі ўдакладняць лакацыю. Адказ быў кароткі: Магілёўская вобласць. Аўтарка галінкі абмеркавання дадала, што чарніцы ўжо ёсць і ў Мінскай вобласці.

Не абышлося, вядома, без скептыкаў:

«Бываем у лесе практычна штодня, спелых чарніц не бачыла яшчэ ні разу…»;

«Што за трызненне, якія чарніцы ў сярэдзіне чэрвеня, не ўводзьце людзей у зман».

Некаторыя карыстальнікі ў адказ на фота з чарніцамі даслалі здымкі са свежымі суніцамі, якія ўжо таксама з'яўляюцца ў беларускіх лясах.

Першыя чарніцы ў лесе пад Магілёвам паказала Вольга. Яе здабыча трохі сціплейшая.

Посмотреть в Threads

А вось карыстальніку пад нікам mezenin_max пашанцавала ўдвая: яму на вочы трапіліся не толькі чарніцы, але і лісічкі.

Посмотреть в Threads

«Прабегліся сёння пасля абеду недалёка ад дома ў лес. Суха, горача, лісічкі ёсць, але доўга даводзілася шукаць. Ягады ёсць, але яшчэ толькі даспяваюць. На далёкі кардон ехаць было лянота. Тым больш выхадныя. Патрэбныя дажджы! 20.06.2026», — расказаў мужчына.

Чытайце таксама:

У беларускіх лясах ужо збіраюць першыя суніцы

Ля Хатыні сустрэлі мядзведзіцу з медзведзянятамі

Як уладкаваны клубнічны бізнэс, хто найбольш на ягадах зарабляе і чаму іх часам выкідаюць

На Камароўцы з'явіліся парэчкі, а чарэшні нарэшце зраўняліся ў цане з клубніцамі

Лайфхак: як праверыць, ягады з Лунінца ці не з Лунінца

Каментары да артыкула