БЕЛ Ł РУС

У Беларусі зафіксавалі першую сёлета трапічную ноч

22.06.2026 / 22:29

Nashaniva.com

У ноч на 22 чэрвеня на метэастанцыі ў Брэсце мінімальная тэмпература паветра не апускалася ніжэй за +20 градусаў, паведамляе тэлеграм-канал «Метеовайб».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: pixabay.com

Трапічнай называюць такую ноч, у якую тэмпература на працягу ўсяго начнога часу застаецца не ніжэйшай за +20 °C. Такое надвор’е характэрнае найперш для трапічных і субтрапічных рэгіёнаў, але ў апошнія гады ўсё часцей назіраецца і ў краінах з умераным кліматам.

Фота: Белгідрамет

Падчас такіх начэй арганізм не паспявае дастаткова астудзіцца пасля дзённай спякоты. Асабліва цяжка гэта пераносяць людзі сталага ўзросту, дзеці і тыя, хто мае сардэчна-сасудзістыя захворванні.

Для Беларусі трапічныя ночы застаюцца даволі рэдкай з’явай. Летась яны былі адзначаныя толькі ў ліпені, а сёлета прыйшлі раней.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у найбліжэйшыя дні надвор’е застанецца цёплым. Да канца тыдня тэмпература будзе паступова павышацца, а ў асобных раёнах на паўднёвым захадзе краіны можа дасягнуць +35 градусаў. На пачатку наступнага тыдня месцамі чакаецца да +38 градусаў, таму трапічныя ночы могуць паўтарыцца.

Спецыялісты раяць у перыяды спякоты часцей праветрываць памяшканні, піць дастаткова вады і па магчымасці пазбягаць значных фізічных нагрузак у самыя гарачыя гадзіны дня.

Чытайце таксама:

На наступным тыдні анамальнай спёкі ў Беларусі не чакаецца

Частку Еўропы накрыла моцная спёка — аж да 40°C

Праз тыдзень у Беларусі можа быць +38°С

Каментары да артыкула