У «Дукорскім маёнтку» нечакана адмянілі святкаванне Купалля
У музейным комплексе «Дукорскі маёнтак», што ў Пухавіцкім раёне, адмянілі святкаванне Купалля, якое было запланавана на 28 чэрвеня.
Фота: instagram.com/dukorski_maentak
Арганізатары паведамілі пра адмену мерапрыемства, але прычын такога рашэння не назвалі. Тым, хто набыў квіткі праз інтэрнэт, прапанавана самастойна аформіць вяртанне грошай праз асабісты кабінет сэрвісу продажу квіткоў.
У канцы мая вакол гэтага комплексу ўзнік публічны скандал пасля публікацыі відэа, на якім турыстка паказала жывёл у мясцовым заасадзе, сцвярджаючы, што яны знаходзяцца ў дрэнным стане.
Пасля гэтага ў «Дукорскі маёнтак» прыязджалі спецыялісты ветэрынарнай і экалагічнай службаў Міністэрства прыродных рэсурсаў. Паводле вынікаў праверкі, парушэнняў умоў утрымання жывёл выяўлена не было. Аднак кантралёры зафіксавалі парушэнні, звязаныя з рэгістрацыяй дзікіх жывёл у няволі, а таксама шэраг іншых парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства ў сферы абыходжання з адкідамі.
Чытайце таксама:
Тысячы людзей сабраліся на Купаллі ў Азярцы і Суле. Такой масавасці ніхто не прыпомніць ФОТЫ
Беларускае Купалле ў Вільні пройдзе на Вяллі
У «Дукорскім маёнтку» патлумачылі, чаму ў іхнім заасадзе не ўсе жывёлы выглядаюць прывабна
Беларусаў шакаваў стан жывёл у «Дукорскім маёнтку»: «Гэта канцлагер!» Спецыялісты супакойваюць