Грамадства33

Мінпрыроды праверыла «Дукорскі маёнтак» і знайшло ў ім парушэнні

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праверыла ўмовы ўтрымання дзікіх жывёл у «Дукорскім маёнтку» ў Пухавіцкім раёне пасля таго, як у інтэрнэце з’явіліся відэа з абвінавачаннямі ў неналежным доглядзе. Гэтыя матэрыялы выклікалі шырокі рэзананс і крытыку ў бок комплексу.

Фота: Мінпрыроды

Падчас праверкі спецыялісты ацанілі, ці ёсць ва ўстановы неабходныя дакументы на жывёл, ці выконваюцца правілы іх утрымання і ці законна яны знаходзяцца на тэрыторыі маёнтка.

У выніку былі выяўленыя парушэнні заканадаўства, у прыватнасці, звязаныя з рэгістрацыяй дзікіх жывёл у няволі. Па гэтым факце ўжо распачаты адміністрацыйны працэс.

У той жа час адзначаецца, што непасрэдныя ўмовы ўтрымання жывёл адпавядаюць патрабаванням.

Таксама працягваецца праверка законнасці валодання жывёламі — запытаныя адпаведныя дакументы, пасля чаго будзе дадзена юрыдычная ацэнка.

Акрамя гэтага, знойдзеныя і іншыя парушэнні, звязаныя з абыходжаннем з адкідамі. Разглядаецца магчымасць прыцягнення вінаватых да адказнасці. 

Каментары3

  • Дзіна
    27.05.2026
    А гэта так прынята цяпер любыя парушэнні абы якога суб'екта гаспадарання на відэа ў інтэрнэт адпраўляць?
  • У чым проблема?
    27.05.2026
    Дзіна , у чым пытанне? Адпрау́ляйце, калі ласка!
  • Праўда
    28.05.2026
    Ну яшчэ б не знайшлі! Гэтым разам, дзеля разнастайнасці, дурное зманкуртаванае насельніцтва нашкодзіла не сабе, а невінаватым ні ў чым жывёлам.

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Палонны жыхар Бабруйска расказаў, як пасля п'янкі са знаёмымі ў саўне паехаў ваяваць за Расію за кампанію з імі5

Аўтары хіта-мільённіка «August» Intelligency рыхтуюць свой дэбютны беларускамоўны альбом1

Ці гэта дакладна можна есці? 10 беларускіх прадуктаў, якія вас здзівяць8

Ціханоўская ўдзельнічае ў Канферэнцыі па аднаўленні Украіны ў Гданьску, на якую не паехаў Зяленскі1

Сацсетку Укантакце таксама выдалілі з AppStore2

Apple выдаліла з App Store «Аднакласнікі», «Дзэн» і амаль усе дадаткі холдынгу VK4

Спёка. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Зараз афіцыйна: у нядзелю ў Беларусі да +37°С2

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць