БЕЛ Ł РУС

Украіна заклікае свет звярнуць увагу на зборы вайсковаабавязаных ў Гродзенскай вобласці

24.06.2026 / 17:51

Nashaniva.com

Украіна заклікае міжнародную супольнасць захоўваць пільнасць у сувязі з мерапрыемствамі, якія праходзяць у Гродзенскай вобласці Беларусі, заявіў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга.

Андрэй Сібіга. Фота: МЗС Украіны

«З 20 чэрвеня па 2 ліпеня вайсковы камісарыят Ашмянскага раёна рассылае позвы прыкладна 2000 вайсковаабавязаным і стварае папярэднія пункты збору. Хоць афіцыйна гэтыя захады класіфікуюцца як руцінная праверка даных, яны служаць тактыкай запалохвання суседніх дзяржаў. Кіраўніцтва Беларусі не дэманструе намераў адносна дээскалацыі. Замест гэтага Мінск узмацняе сваю вайсковую прысутнасць паблізу межаў Украіны і краін НАТА», — напісаў міністр замежных спраў Украіны ў сацсетцы Х.

На думку Андрэя Сібігі, такая палітыка адпавядае інтарэсам Крамля і выкарыстоўваецца як інструмент палітычнага шантажу, што, паводле ацэнкі ўкраінскага міністра, супярэчыць заявам афіцыйнага Мінска аб падтрымцы міру.

Кіраўнік украінскай дыпламатыі адзначыў, што Кіеў працягвае ўважліва сачыць за дзеяннямі Беларусі, папярэджвае Мінск наконт небяспекі паглыблення ўдзелу ў расійскай агрэсіі і заклікае міжнародную супольнасць узмацніць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Раней Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што ў Гродзенскай вобласці праводзяцца мабілізацыйныя мерапрыемствы з удзелам вайсковых камісарыятаў. Вайсковаабавязаных грамадзян выклікаюць на зборныя пункты для праверкі і абнаўлення ўліковых даных.

Чытайце таксама:

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы

Што за Беларуская вызвольная армія, чый знак заўважылі ў звароце Зяленскага з ультыматумам да Лукашэнкі?

Кіраўнік Гомельшчыны назваў ультыматум Зяленскага спробай збіць хвалю ў сувязі з ударам па аўтобусе ў Бранскай вобласці

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт

Статкевіч заклікаў Лукашэнку не збіваць украінскіх дронаў, калі яны будуць ляцець на расійскія рэтранслятары

Каментары да артыкула