БЕЛ Ł РУС

УСУ крытычна пашкодзілі Цэнтр касмічнай сувязі ў Гусі-Хрустальным за Масквою

26.06.2026 / 18:04

Nashaniva.com

Генштаб УСУ паведаміў пра вынікі ўдару, нанесенага ў ноч на 22 чэрвеня па Цэнтры касмічнай сувязі «Уладзімір» каля горада Гусь-Хрустальны ва Уладзімірскай вобласці Расіі.

Спадарожнікавае фота з украінскага канала Exilenova+

Паводле ўкраінскага боку, у выніку атакі была крытычна пашкоджаная галоўная 25‑метровая парабалічная антэна комплексу, а таксама антэна, размешчаная на даху галоўнага апаратна-праграмнага комплексу.

Таксама, як сцвярджаецца, значныя пашкоджанні атрымала цэнтральная частка галоўнага апаратна-праграмнага комплексу, дзе знаходзяцца залы са спадарожнікавымі мадэмамі і мультыплексарамі, а таксама цэнтральны камутацыйны вузел, да якога падведзеныя валаконна-аптычныя лініі сувязі з іншымі касмічнымі цэнтрамі.

Акрамя таго, крытычна пашкоджаны апаратна-тэхнічны корпус №1. У ім размяшчаюцца перадатачныя і прыёмныя комплексы, цэнтральная сістэма камутацыі кабельных трас антэнных пастоў цэнтра, а таксама абсталяванне для астуджэння перадатчыкаў і электронікі галоўнай антэны комплексу.

Чытайце таксама:

Генштаб УСУ паведаміў пра ўдар па цэнтры касмічнай сувязі ў Падмаскоўі

Тульская вобласць падверглася атацы дронаў

У Краснадарскім краі трэці раз за месяц атакавана і гарыць нафтабаза ў станіцы Палтаўская

У Севастопалі адключылі святло

Каментары да артыкула