Генштаб УСУ паведаміў пра ўдар па цэнтры касмічнай сувязі ў Падмаскоўі
21 чэрвеня і ў ноч на 22 чэрвеня падраздзяленні Сіл абароны Украіны нанеслі пашкоджанні расійскім аб’ектам, гаворыцца ў паведамленні Генштаба УСУ.

Антэны ў Цэнтры касмічнай сувязі, ілюстрацыйнае фота Wikimedia Commons
У паведамленні ўказваецца, што ўдар быў нанесены па цэнтры касмічнай сувязі «Дубна» ў Маскоўскай вобласці.
У выніку ўдару назіраецца маштабнае задымленне, сцвярджаюць украінскія вайскоўцы.
Расійскія вайскоўцы, а таксама ўлады Масквы і Маскоўскай вобласці гэтую інфармацыю не каментавалі.
Каментары