Вайна22

Расійскія дроны атакавалі цывільныя судны ў Чорным моры: загінуў марак-егіпцянін

Уночы 22 чэрвеня расійскія войскі здзейснілі масаваную атаку ўдарнымі БПЛА на цывільнае суднаходства ў Чорным моры. Пад удар патрапілі тры гандлёвыя судны, якія накіроўваліся ў парты Адэскай вобласці. Пра гэта паведамілі кіраўнік Адэскай АВА Алег Кіпер.

Найбольш сур'ёзныя пашкоджанні атрымаў сухагруз пад сцягам Панамы. На яго борце пасля ўдару пачаўся пажар, экіпаж давялося эвакуяваць, а само судна цяпер стаіць на якары.

У выніку атакі загінуў кухар — грамадзянін Егіпта. Агулам на борце знаходзіліся дзевяць чалавек — грамадзяне Егіпта, Турцыі і Індыі.

Дроны таксама атакавалі цывільныя судны пад сцягамі Палаў і Беліза. На шчасце, там абышлося без пацярпелых, караблі працягнулі свой шлях.

Украінскі бок падкрэслівае, што такія мэтанакіраваныя ўдары па цывільнай інфраструктуры і суднаходстве з'яўляюцца чарговым ваенным злачынствам. Расійскія ўлады сітуацыю не каментавалі.

Каментары2

  • Раман
    22.06.2026
    А што хацець ад праклятай рф-арды, на палях баёу́ не у́ сілах ваяваць, затое ваююць з Кіева-Пячэрскай Лау́рай, з жылымі хатамі, з дзіцячымі школамі, з садкамі, забіваюць ратавальнікау́, дзяцей, мірных жыхароу́, б'юць ракетамі ды дронамі па пошце, па лекарнях...рашызм=фашызм
  • Всё как ты сказал
    22.06.2026
    Раман, да, конечно, вы правы! А оружие и топливо в Украину поставляют через звёздные врата.

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Каба-Вэрдэ выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету7

Што такое «альпійскі развод»? З'ява, пра якую лепш ведаць загадзя, каб застацца ў жывых у паходзе3

Хет-трык Дэмбеле дапамог Францыі разграміць Нарвегію2

У Галыгіных нарадзіўся трэці сын. Назвалі яго Лука20

Радаслаў Сікорскі назваў неадэкватнымі паводзіны Польшчы ў сітуацыі з ордэнам Белага Арла17

«Будзем спадзявацца на добры вынік». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра кантакты з ЗША наконт палітвязняў

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

Расія рэзка павялічыла імпарт авіяцыйнага паліва з Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць