Грамадства2626

Патрыярх Кірыл заклікаў праваслаўных святароў: «Работайте, братья!»

Выступаючы ў Брэсце, патрыярх Кірыл, кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы, заклікаў праваслаўнае духавенства Расіі і Беларусі працаваць над умацаваннем веры ў мэтах «абароны Айчыны», і выкарыстаў пры гэтым мем, які звычайна прымяняецца ў дачыненні да супрацоўнікаў рэпрэсіўных сілавых структур.

Патрыярх Кірыл і першая намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Наталля Пяткевіч, узнагароджаная ордэнам Святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі

«Звяртаючыся да нашага епіскапату, да духавенства, якое не толькі тут знаходзіцца, а да ўсяго епіскапату і духавенства, яшчэ і яшчэ раз хачу сказаць: «работайте, братья», — сказаў Кірыл.

«Наша будучыня — як народа, так і царквы — шмат у чым залежыць ад таго, як будзе сфарміравана свядомасць моладзі, наколькі яна будзе адданая Радзіме і царкве», — заявіў патрыярх.

Прыезд патрыярха Кірыла ў Брэст прымеркаваны да 85‑й гадавіны пачатку «Вялікай Айчыннай вайны». У ноч на 22 чэрвеня Кірыл наведае Брэсцкую крэпасць, дзе адслужыць літыю і далучыцца да традыцыйнага мітынгу-рэквіема.

Патрыярх Кірыл цесна звязаны са свецкімі расійскімі ўладамі і вядомы сваёй актыўнай, адкрытай і адназначнай падтрымкай развязанай Масквой кравапралітнай вайны ва Украіне.

Свядома выкарыстаная ім фраза «Работайте, братья!» актыўна выкарыстоўваецца ў Расіі і Беларусі найперш у мілітарысцкім і рэпрэсіўным кантэксце.

Упершыню яна з'явілася ў ліпені 2016 года ў расійскім Дагестане і звязаная з гібеллю малодшага лейтэнанта паліцыі Магамеда Нурбагандава. Калі баевікі-ісламісты захапілі яго ў палон і запатрабавалі, каб мужчына звярнуўся да сваіх калег і заклікаў іх пакінуць службу ў сілавых органах, Нурбагандаў паглядзеў у камеру і сказаў: «Работайте, братья!», пасля чаго быў застрэлены.

Пасля гэтая фраза была растыражаваная ды папулярызаваная пуцінскімі прапагандыстамі і ператварылася ў шырокі ідэалагічны штамп. Яна стала неафіцыйным дэвізам расійскіх сілавых структур (Расгвардыі, АМАПа, спецназа, паліцыі) і часта змяшчаецца на плакатах, банэрах і шаўронах. Гэтымі словамі расійскія вайсковыя блогеры, прапагандысты і ўвогуле прыхільнікі вайны і рэпрэсій падтрымліваюць і натхняюць сілавікоў.

Таму ў сучасным кантэксце выкарыстанне гэтай фразы ўспрымаецца як неад'емны элемент ваеннай прапаганды і мілітарызму. Яна часта ўжываецца пры ўхваленні жорсткіх дзеянняў сілавікоў пры разгоне мірных мітынгаў або ваенных злачынстваў. У тым ліку шырока гучалі і гучаць гэтыя словы для падбадзёрвання ўдзельнікаў рэпрэсіўных структур рэжыму Лукашэнкі.

Каментары26

  • Літвін
    21.06.2026
    Мы табе не "братья", ардынскі мурза!
  • ?
    21.06.2026
    Асудзіу́ жудасную вайну рф супроць Украіны, супроць Чалавецтва?
  • Жыве Вечна Беларусь!!!
    21.06.2026
    Беларусь не россия!!!!

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі12

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Валожын накрыла магутная залева ВІДЭА1

На вуду расійскіх пранкераў трапіў дарадца прэзідэнта Літвы1

Навукоўцы ўжо зафіксавалі рэкордную тэмпературу Сусветнага акіяна3

На чэмпіянаце свету была блізкая сенсацыя. Зборная Англіі ледзь уратавалася ад кангалезцаў2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці12

Калі крама можа адмовіцца прыняць назад ці абмяняць няношанае адзенне? Патлумачылі ў МАРГ1

Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў5

У Нью-Ёрку пара залезла на рэтрансляцыйную вежу хмарачоса дзеля заручын5

На Беларускай чыгунцы ўводзяць новы від цягнікоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі12

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць