Грамадства33

Назвалі абласны цэнтр Беларусі з самым высокім узроўнем радыяцыі

Белгідрамет абнавіў даныя радыяцыйнага маніторынгу.

Ілюстрацыйнае фота: Getty Images\Frans Sellies

У Белгідрамеце адзначылі, што радыяцыйная абстаноўка ў краіне стабільная і трымаецца на ўзроўні натуральнага радыяцыйнага фону. Пры гэтым узровень радыяцыі ў абласных гарадах адрозніваецца.

На 18 чэрвеня 2026 года самы высокі ўзровень радыяцыі сярод абласных цэнтраў зафіксавалі нечакана ў Віцебску — 0,11 мкЗв/г (мікразіверт на гадзіну). У Брэсце, Гомелі, Гродне, Мінску і Магілёве значэнні аднолькавыя — 0,1 мкЗв/г.

Больш высокі ўзровень фіксуюць на станцыях маніторынгу. У Брагіне ўзровень магутнасці дозы гама-выпраменьвання склаў 0,46 мкЗв/г, у Слаўгарадзе — 0,18 мкЗв/г. У Белгідрамеце сцвярджаюць, што гэтыя паказчыкі адпавядаюць усталяваным шматгадовым значэнням. І такі фон звязаны як раз з аварыяй на ЧАЭС.

Зручней за ўсё будзе параўнаць гэтыя лічбы з рэнтгенам. Доза ад аднаго рэнтгеналагічнага даследавання грудной клеткі ў дарослага складае каля 0,1 мЗв, або 100 мкЗв, піша smartpress.by.

Пры ўзроўні 0,46 мкЗв/г, зафіксаваным у Брагіне, такую дозу чалавек атрымаў бы прыкладна за 217 гадзін — каля 9 сутак бесперапыннага знаходжання ў гэтым пункце. Пры ўзроўні 0,10 мкЗв/г — прыкладна за 1000 гадзін, гэта значыць амаль 42 сутак.

Каментары3

  • Ggf
    22.06.2026
    Гэта супярэчыць ранейшым картам радыяцыі 1980-х па ўзроўню стронцыя і цэзія Па Беларусі.
    Таму пытанне адкуль на Віцябшчыне такі ўзровень радыяцыі?
    Ці звязана гэта з былой Ігалінскай АЭС, са Смаленскай АЭС, з Астравецкай АЭС ці з нечым яшчэ?
    Звязана
  • Гомля шпіталь
    22.06.2026
    Рашысты шмат радыяцыі прывезлі у́ Беларусь з акупаваных тэрыторый ЧАЭС калі аддуль драпалі у́ тым ліку і з марадзёркай
  • .
    22.06.2026
    Гэта натуральны ўзровень фону: 0.10-0.11 мкЗв/г. Велічыні акругляюцца то ў адзін, то ў другі бок. Гэта нязначная флуктуацыя.
    Тыдзень таму ўсе абласныя цэнтры мелі фон 0.10, два тыдні таму - толькі Гомель з 0.11, тры тыдні таму - толькі Магілёў з 0.11. І г.д.
    Навіна з нічога.

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе стварылі кааліцыю па абароне ад балістычных ракет

Пуцін паабяцаў адказваць на ўкраінскія ўдары па Расіі «ў некалькі разоў мацней»7

«Чаму мая глухата псуе вам настрой?» Кур’ерка з Гродна, якая не чуе, расказала пра рэакцыю кліентаў1

Баскетбаліст зборнай Беларусі сп'яну пабіўся ў Расіі з сямейнай парай, якая яго падвозіла. Скончылася крыміналкай10

Прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі гурта Naviband2

У Дзярэчыне затрымалі каталіцкага святара11

«У Гатаве для іх склаліся ўсе ўмовы». Чаму на адным даху пад Мінскам жыве так шмат чаек?1

Прызналі «экстрэмісцкімі» кнігі Шушкевіча і Вячоркі, цытаты Алексіевіч, песні на вершы Геніюш і праграму руху Пазняка27

Трамп: ЗША возьмуць Армузскі заліў пад кантроль і забяспечаць яго ахову. Але не задарма11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць