У выдавецтве Vesna Books выйшаў том пад назвай «Збор творцаў», у якім сабрана мастацкая проза Сяргея Дубаўца.

У кнізе прадстаўлена творчасць аўтара ад апавяданняў з дэбютнай кнігі «Практыкаванні» да раманаў «Сіні карабель у блакітным моры плыве» і «Д’ябал запрэжаны ў плуг», піша bellit.info.
Сам аўтар гэтак апісвае выданне: «Гэтая кніга выдаецца для сваіх, тых, хто ў сілу ўзросту не мог у свой час пазнаёміцца з няўстрымнымі фантазіямі, ці жалезнай логікай, ці беларускай эстэтыкай аўтара, які ўжо вычарпальна сфармуляваў свой погляд, пакуль не ўперыўся ў межы пазнання, якія ўласна і штурмуе кожны літаратар з розным поспехам прасоўвання…»
Навінку можна замовіць праз сайт Knihauka.com, а таксама купіць у кнігарні выдавецтва «Янушкевіч» у Варшаве.

Каментары