Здарэнні66

«Бачу, нешта шэрае ляціць. Атрымала асколак». Пацярпелыя дзеці з аўтобуса распавялі, што здарылася ў Бранскай вобласці

Маці пацярпелага хлопчыка экстранна лавіла машыну, каб завезці яго да дактароў.

«Стекла, крик, плач, кровь»: откровения белорусов, пострадавших от атаки беспилотника-6
10‑гадовы Яраслаў Мацюшэнка. Скрыншот СТБ

Дзеці з аўтобуса, які трапіў пад меркаваную атаку дрона ў Бранскай вобласці, расказалі, што адбывалася.

Пацярпелых дзяцей, якія ехалі з Гомельскай вобласці на адпачынак у Геленджык, паказаў канал СТБ. Аўтары сюжэта без падрабязнасцей распавялі, што маршрут на больш небяспечны чамусьці вырашыў змяніць кіроўца. Праўда, як высветлілася, некаторыя бацькі нават не задумваліся, што дарога можа быць небяспечнай.

Адной з пасажырак аўтобуса была 11‑гадовая Маша Крычаўцова. Яна ехала на мора разам з братам.

«Мы сядзелі, нам уключылі мульцікі. Я адвярнулася. І бачу, што нешта ляціць, там шэрае нешта было. Асколак у мяне быў. Мы выйшлі з аўтобуса і пайшлі ў лес, прыехалі вайскоўцы, аказалі ўсім дапамогу, выклікалі хуткую. Мы паехалі на хуткай. Мне выдалялі асколкі тут, тут і тут», — расказала Маша.

«Стекла, крик, плач, кровь»: откровения белорусов, пострадавших от атаки беспилотника-4
11‑гадовая Маша Крычаўцова. Скрыншот СТБ

Дзяўчынцы зрабілі аперацыю і выдалілі асколкі, цяпер жыццю Машы нічога не пагражае.

У пярэдняй частцы аўтобуса сядзеў 10‑гадовы Яраслаў Мацюшэнка. Яго чакае аперацыя: у хлопца асколкі ў кісці, пашкоджаныя грудная клетка і калена.

«Я збіраўся ўжо класціся спаць, ужо пачынаю заплюшчваць вочы, адбыўся выбух. Я адразу пачаў класціся на падлогу. У мяне на руцэ было вельмі шмат крыві», — расказаў Яраслаў.

У Краснадарскі край Яраслаў ехаў разам з бацькамі, яны не пацярпелі. Паводле слоў бацькі, паездку планавалі з лютага. Пра тое, што маршрут ідзе праз рэгіён павышанай небяспекі, дарослыя не задумваліся.

«У нас было два варыянты, альбо Геленджык, альбо Кабардзінка. Вырашылі паехаць у агульнай групе ў Геленджык. Натуральна, паніка была, таму што разбітае шкло, крык, плач, шмат крыві», — кажа Аляксандр Мацюшэнка.

Сярод пацярпелых — пяцёра дзяцей. Самы цяжкі пацыент яшчэ ў рэанімацыі. Арцёму зрабілі аперацыю, ён ужо апрытомнеў і пачаў дыхаць сам. Яго маці Наталля таксама была ў аўтобусе. Яна расказала, што выцягвала сына сама, а пасля лавіла машыну, каб хутчэй завезці яго да дактароў.

«Стекла, крик, плач, кровь»: откровения белорусов, пострадавших от атаки беспилотника-12
Маці Арцёма Наталля Польская. Скрыншот СТБ

«Я выцягвала сама. Мне нехта з нашых бацькоў дапамог. Мы спынілі машыну, звычайную машыну, мусіць, дачнік нейкі ехаў. Хуткай не было, рана сур'ёзная, страта крыві вялікая была. Мы паехалі ў першы населены пункт, там аказалі першую дапамогу. Было страшна ехаць, але калі ўжо апынуліся на тэрыторыі Беларусі, мірнае неба над галавой — гэта не проста словы, гэта дарагога варта», — адзначыла Наталля.

Пацярпелага трэнера рэчыцкай футбольнай каманды паклалі ў ваенны шпіталь. У яго шматлікія раненні, яго стан медыкі ацэньваюць як сярэдняй цяжкасці.

У сераду, 17 чэрвеня, у Бранскай вобласці быў пашкоджаны аўтобус, які перавозіў дзяцей з футбольнай каманды дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы №2 горада Рэчыцы, а таксама навучэнцаў прыватнай танцавальнай студыі. Як сцвярджаюць расійскія ўлады, удар быў нібыта нанесены ўкраінскім беспілотнікам.

У выніку здарэння загінула жанчына, якая суправаджала групу дзяцей і была жонкай трэнера каманды. Яшчэ восем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей, атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

У чацвер і пятніцу ўсіх пацярпелых даставілі ў Беларусь.

Каментары6

  • ці быў там дрон увогуле
    21.06.2026
    не разумею да гэтага часу :
    1. а чаму нічога пра тое, што "ляціць дрон"?
    2. чым былі зроблены шматлікія дзіркі ў абшыўцы аўтобуса ніжэй разбітага шкла?
    - тыя асколачныя паражэнні добра відаць на самых першым фота таго аўтобуса
  • дзе мазгі?
    21.06.2026
    У бацькоў пюрэшка ў галаве з казачкай пра "мірнае неба". Ім ужо нават аматар дэбошу ў кавярнях Карпянкоў расказвае пра дзясяткі размініраваных залётных дронаў, а ім хоць бы што! І праз прыфрантавы рэгіён у такі ж едуць. А іншыя дадуць круга ў 150 км і паедуць не праз прыфрантавы, бо ФСБ правакацыі ладзіць выключна і толькі не ў месцах іхняга перасоўвання на курорты (сарказм). Трэба прызнаць, пэўныя поспехі ў атупенні насельніцтва азаронкамі дасягнутыя.
  • Vwd
    22.06.2026
    Лукашэнаўскае МЗС і іншыя дзяржаўныя органы даняслі да беларускага грамадства што на Масковію ехаць небяспечна?
    Не.
    Таму міністр замежных спраў разам з намеснікамі павінны падаць ў адстаўку.

Цяпер чытаюць

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы7

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнты пабудавалі першую ў свеце машыну хуткай дапамогі на сонечнай энергіі4

«Зноў смяюся і жартую». Гісторыя Ганны Скрыган, якая вярнулася ў прафесію эколага пасля турмы

«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было6

Замест заяўленых шматдзетных сем'яў у новабудоўлю ў Мінску засяляюць ахоўнікаў Лукашэнкі19

Назвалі дату адкрыцця новага моста цераз Прыпяць2

Людзі на паўночнай Чарнігаўшчыне: У нас няма нянавісці да беларусаў, мы з імі перамяшаныя. А да Расіі ёсць8

Ахвотным паехаць па бязвізе ў М'янму трэба быць акуратнымі з мабільнымі тэлефонамі2

Арабскага рускамоўнага блогера нібыта хацелі забіць у Беларусі два браты-шыіты5

МТС мяняе кошт сваіх паслуг1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы7

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць