У Мінздароўя расказалі пра стан пацярпелых ад удару дрона ў Бранскай вобласці
У дзяцей станоўчая дынаміка.
Міністэрства аховы здароўя праінфармала пра стан пацярпелых у Бранскай вобласці.
Дзеці ў РНПЦ дзіцячай хірургіі — стабільныя, са станоўчай дынамікай. Дзіця, праапераванае 19 чэрвеня, — у рэанімацыі, стан здавальняючы. Дарослы пацыент пераведзены з рэанімацыі ў аддзяленне, стан стабільны, паведаміла ведамства.
Усім пацярпелым аказваецца высокатэхналагічная медыцынская дапамога ў поўным аб’ёме. Сітуацыя знаходзіцца на кантролі Міністэрства аховы здароўя.
У сераду, 17 чэрвеня, у Бранскай вобласці быў пашкоджаны аўтобус, які перавозіў дзяцей з футбольнай каманды дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы №2 горада Рэчыцы, а таксама навучэнцаў прыватнай танцавальнай студыі. Як сцвярджаюць расійскія ўлады, удар быў нібыта нанесены ўкраінскім беспілотнікам.
У выніку здарэння загінула жанчына, якая суправаджала групу дзяцей і была жонкай трэнера каманды. Яшчэ восем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей, атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
У чацвер і пятніцу ўсіх пацярпелых даставілі ў Беларусь.
Чыноўнікі сцвярджаюць, што 44‑гадовая жонка трэнера, якая загінула ў Бранскай вобласці, была цяжарная
Беларускія следчыя працуюць у Бранскай вобласці на месцы ўдару па аўтобусе з Гомельскай вобласці
Стан пацярпелага ў Бранскай вобласці дзіцяці застаецца цяжкім: ён падключаны да ШВЛ, дактары рыхтуюцца да аперацыі
Каментары
Тут не тое што стан здароўя пацярпелых, а нават сам тып атрыманых траўмаў настойліва замоўчваецца.
Траўмаў ад "дрона самолетного типа", якога там і блізка не было паводле расійскіх СПА, арміі і дзяржаўных структураў маніторынгу за дронамі.
Дзе той дрон, пакажыце кавалачак.