Грамадства11

Нечаканы бенефіцыяр рэпрэсій і масавай эміграцыі беларусаў — выручка гэтага расійскага бізнэсу ў Мінску вырасла на 4000%

Чым большы дысбаланс на рынку працы, тым больш каштуюць паслугі пасярэдніка паміж наймальнікам і работнікам. І вось ужо просценькая бізнэс-мадэль паказвае цуды рэнтабельнасці. Гэта ўсё — rabota.by. Залаты час для расійскіх уласнікаў гэтага рэсурсу надышлі пасля пагрому Тут.бая.

Будаўнікі. Фота LookByMedia

Манапаліст у сферы абвестак аб працы ў Беларусі — сайт rabota.by, які належыць ТАА «Уся работа».

Па дынаміцы выручкі гэтай кампаніі можна ўбачыць, наколькі ўсё па-сапраўднаму дэпрэсіўна для наймальнікаў. 

Выручка ТАА «УСЯ РАБОТА», 2020–2025

Выручка ТАА «УСЯ РАБОТА» 2020-2025

Аператар rabota.by і hh.by, · млн беларускіх рублёў

Крыніца: фінансавая справаздачнасць кампаніі. · Наша Ніва

Выручка кампаніі выбухова расце пачынаючы з 2021 года. На сёння невялікае прадпрыемства з нізкім сабекоштам і просценькай бізнэс-мадэллю генеруе і выручку, і чысты прыбытак на ўзроўні дарослай беларускай ІТ-кампаніі. 

Рэнтабельнасць rabota.by — фантастычныя 78%, чысты прыбытак за 2025 год — 16,5 мільёна беларускіх рублёў. Асноўныя грошы прыходзяць ад тарыфікавання працадаўцаў, якія размяшчаюць абвесткі аб вакансіях. 

Прыбыткі кампаніі стабільна выводзяцца дывідэндамі. Каму? Расіянам. 

Сама кампанія «Уся работа» з'явілася ў ліпені 2020‑га як вынік зліцця rabota.tut.by і hh.by — філіяла расійскага Хэдхантара ў Беларусі. «Тутбай медыя» належала 40%, яшчэ 10% — беларускаму менеджару Аляксандру Чакану, астатнія 50% — рускім. 

Пасля разгрому Tut.by беларускае ТАА «Уся работа» стала на 100% належаць расійскай юрыдычнай асобе «Хэдхантар». 

Расійскі «Хэдхантар» гэта публічная расійская кампанія, структура яе валодання невядомая — там шмат акцыянераў, а заснавальнікам-расіянам (Леван Назараў, Адысей Гаўрылаў і іншыя), як лічыцца, належаць вялікія мінарытарныя долі. Каля паловы акцый кампаніі знаходзяцца ў свабодным абарачэнні на расійскай біржы і належаць расійскім інвестфондам і рознічным інвестарам. 

Мінск, 2020 год. Архіўнае фота: Наша Ніва

Масавы адток людзей з Беларусі пачаўся з канца 2020 года і працягваецца дагэтуль. Прычыны ў гэтага розныя, але маюць адзін корань — неэфектыўнае дзяржаўнае кіраванне. 

Частка працаздольнага насельніцтва пакідае краіну з выключна эканамічных прычын, таму што ў Беларусі самыя нізкія — кратна нізкія — заробкі адносна ўсіх суседзяў (апроч разбуранай Украіны, дзе ўжо пяты год ідзе вайна і эканоміка трымаецца на датацыях саюзнікаў). 

Іншая частка працаздольнага насельніца вымушана ратуецца за мяжой ад турмы і іншых форм рэпрэсій. 

І нават тыя высокакваліфікаваныя работнікі, якія маюць добрыя заробкі і не адчуваюць рызыкі пераследу, усё роўна часта вымушаны з'язджаць па карпаратыўных прычынах — замежныя контрагенты беларускіх тэхналагічных фірм патрабуюць пераводу юрыдычных асоб і штатаў у іншыя юрысдыкцыі з меркаванняў маралі або банкаўскіх стандартаў. 

Такім чынам, з краіны вымываецца як нізкакваліфікаваная, так і высокакваліфікаваная працоўная сіла.

Замяніць другую немагчыма, яе папросту не стала, а замяніць нізкакваліфікаваных работнікаў улады спрабуюць праз прыцягванне эканамічных мігрантаў з самых адсталых рэгіёнаў Азіі: дэпрэсіўных правінцый Бангладэша, Пакістана, Індыі.

Адчувальнага эфекту гэта пакуль што не дае. 

Але што самі працадаўцы? Сутыкнуўшыся з тым, што размяшчэнне вакансіі на ўласным сайце ўжо не дае ніякага выніку, яны вымушаны звяртацца да пасярэднікаў і шукаць работнікаў на профільных рэсурсах.

Каментары1

  • Bielarus4ever
    21.06.2026
    Ды ўсім вядома, што генэрал-гаўляйтар лукашэнка - выканаўца рашэньняў расійскага дыктатара, расійскага крыміналітэту і расійскага "бізнэсу". Ён ачышчае Беларусь для расійскага насельніцтва. Як расійскія збройныя сілы ачышчаюць Украіну ад украінскае насельніцтва. Сродкі рашэньня беларускага пытаньня, як і ўкраінскага, падобныя да мэханізмаў што да жыдоўскага пытаньня ў ХХ ст.

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес54

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з'явілася новае бірузовае возера. Дзе яно?

Расіянка не змагла расплаціцца расійскай картай у мінскай кавярні. У выніку за яе заплацілі мінчукі10

Трамп прадставіў свой новы раскошны «Борт нумар адзін» — ён можа каштаваць мільярд даляраў3

Беларуска перавезла ў Егіпет 84‑гадовую маці: Нават ціск як у касманаўткі стаў7

Пенсіі за асаблівыя заслугі цяпер могуць пазбавіць за палітыку, не чакаючы суда1

Па Мінску везлі верталёт Мі-261

Еўропа абмяркоўвае забарону сацсетак для падлеткаў4

Беларусы з Польшчы пабылі рускімі ў фільме, які ўзяў прыз у Канах. Стужцы прарочаць намінацыю на «Оскар»4

Памятаеце гісторыю амерыканкі, якую трымалі ў коме пасля смерці, каб не спыняць цяжарнасць? Прайшоў год: што цяпер з дзіцем24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес54

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць