Усяго патроху

Дзе ў Еўропе самая чыстая вада для купання? Апублікаваны новы рэйтынг пляжаў

Большасць еўрапейскіх пляжаў мае чыстую і бяспечную для купання ваду, аднак паміж краінамі назіраюцца істотныя адрозненні. Новая справаздача Еўрапейскага агенцтва па навакольным асяроддзі паказала, дзе вада адпавядае самым высокім стандартам, а дзе турыстам варта быць больш асцярожнымі.

Польшча, Калобжэг, Балтыка. Фота: Наша Ніва

Еўрапейскае агенцтва па навакольным асяроддзі апублікавала справаздачу аб стане вады ў папулярных месцах для купання. Маніторынг ахапіў больш за 22 тысячы прыбярэжных і ўнутраных зон адпачынку ў краінах Еўрасаюза, Албаніі і Швейцарыі.

Методыка ацэнкі грунтуецца на Дырэктыве аб вадзе для купання. Яна прадугледжвае забор і аналіз проб вады на наяўнасць бактэрый, што сведчаць аб траплянні ў вадаёмы каналізацыйных сцёкаў. Высокая канцэнтрацыя такіх мікраарганізмаў можа выклікаць страўнікава-кішачныя захворванні ў чалавека. Тэставанне праводзіцца рэгулярна на працягу ўсяго купальнага сезона, пасля чаго аб’екту прысвойваецца адпаведны рэйтынг: ад нездавальняючага да выдатнага.

Доля вады для купання выдатнай якасці ў еўрапейскіх краінах у 2025 годзе. Фота: eea.europa.eu

Вынікі за 2025 год паказваюць, што ў цэлым еўрапейскія воды застаюцца бяспечнымі: 87,4% прыбярэжных марскіх вод Еўропы атрымалі найвышэйшую адзнаку — «выдатна». Дрэнная якасць вады была зафіксаваная толькі на невялікай колькасці пляжаў.

Абсалютнымі лідарамі сталі Кіпр, Літва і Славенія. У гэтых краінах усе без выключэння прыбярэжныя месцы для купання атрымалі ацэнку «выдатна». Таксама ніводнага пляжа з дрэннай якасцю вады не выявілі ў Бельгіі, Балгарыі, Латвіі, Мальце і Румыніі.

Якасць прыбярэжнай вады для купання па краінах у 2025 годзе. Чырвоным колерам пазначана вады дрэннай якасці. Фота: eea.europa.eu

З другога боку рэйтынгу апынулася Албанія. Амаль чвэрць яе прыбярэжных месцаў для купання — 23% — атрымалі ацэнку «кепска». Для параўнання, у Эстоніі, якая заняла другое месца па гэтым паказчыку, праблемнымі прызналі толькі 6,7% пляжаў, у Фінляндыі — 2,6%.

А што з рэкамі і азёрамі?

Яшчэ адной асаблівасцю даследавання стаў вялікі разрыў паміж марскімі пляжамі і ўнутранымі вадаёмамі. Калі на ўзбярэжжах найвышэйшую ацэнку атрымалі амаль дзевяць з дзесяці месцаў для купання, то на азёрах і рэках сітуацыя значна горшая.

У сярэднім толькі 78,3% унутраных вадаёмаў былі прызнаныя «выдатнымі». Асабліва праблемнымі аказаліся рэкі: такую ацэнку атрымалі толькі 47% рачных месцаў для купання.

Найлепшыя паказчыкі ўнутраных вод для купання (90%) у мінулым годзе былі зафіксаваныя ў Аўстрыі, Фінляндыі, Даніі, Люксембургу і Германіі. А вось у Славеніі, Партугаліі, Польшчы, Харватыі і Іспаніі гэты паказчык склаў менш за 60%.

Якасць вады для купання ва ўнутраных вадаёмах па краінах у 2025 годзе. Чырвоным колерам пазначана вады дрэннай якасці. Фота: eea.europa.eu

Пры гэтым найбольшая доля ўнутраных вадаёмаў з дрэннай якасцю вады была зафіксаваная ў Іспаніі — 11%. Далей ідуць Харватыя (7,1%) і Францыя (6%).

Даследчыкі адзначаюць, што падтрымліваць чысціню марской вады прасцей дзякуючы плыням, якія выносяць забруджванні ад берага. У азёрах і рэках шкодныя рэчывы затрымліваюцца значна даўжэй, таму кантроль за іх якасцю патрабуе большых намаганняў.

Для турыстаў справаздача азначае адно: перад паездкай на папулярныя курорты варта звяртаць увагу не толькі на цэны і надвор'е, але і на якасць вады. Хоць у большасці еўрапейскіх краін купанне застаецца бяспечным, асобныя рэгіёны ўсё яшчэ маюць праблемы з забруджваннем.

Беларусь даследаваннем не была ахопленая.

Каментары

Цяпер чытаюць

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі3

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі апублікаваў ФОТА з сабакам3

«Ён нас ненавідзіць — і ненавідзіць паслядоўна». Як расійскія ваенныя блогеры ацанілі новага галоўнакамандуючага УСУ9

У найбуйнейшы пакет санкцый ЕС за апошнія чатыры гады ўвайшлі НПЗ Беларусі і Расіі13

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі3

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць