З 1 ліпеня 2026 года Японія павышае візавыя зборы для замежных грамадзян. Гэта першае такое павышэнне з 1978 года, і яно вельмі істотнае, паведамляе Japan Times.

Паводле новых правілаў:
- кошт аднаразовай візы вырасце з 3000 да 15 000 ен (з каля 18,6 да 93 даляраў);
- кошт шматразовай візы — з 6000 да 30000 ен (з каля 37,2 да 186 даляраў).
Міністр замежных спраў Японіі заявіў, што дзейныя тарыфы не адпавядалі сучасным эканамічным умовам. Пры вызначэнні новых ставак улады ўлічылі інфляцыю і змяненне валютных курсаў за апошнія амаль 50 гадоў.
Дадатковыя сродкі, атрыманыя ад павышэння цэн на візы, плануюць накіраваць на апрацоўку ўсё большай колькасці візавых заяў, развіццё праграм вывучэння японскай мовы і ўзмацненне кантролю за нелегальным знаходжаннем замежнікаў у краіне.
Урад краіны таксама адзначае, што пасля павышэння кошт японскіх віз стане больш блізкім да ўзроўню многіх заходніх дзяржаў.
Паводле афіцыйных звестак, у маі Японію наведалі каля 3,56 мільёна замежных турыстаў. За першыя пяць месяцаў 2026 года краіну наведалі амаль 17,94 мільёна чалавек.
Пасля матчу чэмпіянату свету заўзятары Японіі прыбралі за сабой трыбуны на стадыёне
Як любоў да катоў у Японіі ператварылася ў мільярдную індустрыю
У Японіі змагаюцца з мядзведзямі пры дапамозе «ваўкоў-монстраў» з чырвонымі вачыма
У Японіі папулярны фестываль адмянілі з-за наплыву турыстаў
Японцы са слязьмі на вачах развітваюцца з пандамі — жывёлін забірае Кітай праз пагаршэнне адносін паміж краінамі
Каментары
Собственно, учитывая то, сколько туристы оставляют денег в стране, визы вообще должны были бы быть бесплатными, а то дерут деньги за право оставить наши кровно заработанные деньги в их стране
Теперь в Камбоджу полечу.
Сракуры за 96$ дороговато.