Здарэнні55

Беларус толькі вызваліўся з калоніі і забіў дзвюх пажылых жанчын на лецішчы

Падрабязнасці жудаснай гісторыі ў Лагойскім раёне.

18 лістапада 43‑гадовы мужчына вызваліўся пасля адбыцця пакарання. Ён паехаў у вёску Забярозаўка Лагойскага раёна. Там пасяліўся ў лазні на тэрыторыі аднаго з участкаў.

На працягу тыдня абвінавачаны тайна жыў у доме, з якога раней краў рэчы, паведамляе Генпракуратура.

28 лістапада гаспадыня дома прыехала на лецішча з сяброўкай. Мужчына збіў палкай 77‑гадовую гаспадыню дома і яе 70‑гадовую знаёмую, пасля чаго адключыў іх мабільныя тэлефоны.

Ён пераканаў жанчын сабраць асабістыя рэчы і перадаць яму ключы ад гаража і аўтамабіля Toyota, на якім нібыта павінен быў адвезці іх у бальніцу. Пры гэтым ён узяў з сабой рыдлёўку і сякеру.

Абвінавачаны адвёз жанчын да вёскі Ніўкі. Там ён выцягнуў іх з аўтамабіля, нанёс ім сякерай мноства ўдараў па галаве і канечнасцях. Пераканаўшыся, што жанчыны мёртвыя, закапаў іх целы.

Затым мужчына вярнуўся ў Забярозаўку, скраў іх маёмасць, у тым ліку некалькі бутэлек алкаголю, шакаладкі, цукеркі, дрыль-шурупавёрт, смарт-камеру і батарэйкі.

29 лістапада яго затрымалі ў Лагойску.

«Адметна, што раней мужчына адбываў пакаранне за крадзеж маёмасці адной з пацярпелых на гэтым жа дачным участку ў в. Забярозаўка Лагойскага раёна, які ён здзейсніў у 2022 годзе», — дадалі ў пракуратуры.

Яму інкрымінавана забойства дзвюх пажылых жанчын, а таксама крадзеж (ч. 2 арт. 205, п.п. 1, 2, 6, 16 ч. 2 арт. 139, ч. 3 арт. 205 Крымінальнага кодэкса). Справа перададзена ў суд.

Каментары5

  • Asmongold
    24.06.2026
    То бок ён украў і праз 4 гады выйшаў каб адпомсціць?
    А людзі за лайк на 8 гадоў у калоніі.
    Лукашысты, вы зусім дурныя?
  • Filipp
    24.06.2026
    Нейкі вырадак!
  • Белорусский мир
    24.06.2026
    Макскли курят в сторонке

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне17

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Мінімум 27 беларускіх вайскоўцаў зняволеныя па палітычных прычынах3

Сіноптыкі павысілі прагноз на панядзелак да +39°С2

Ва Украіне далі пажыццёвае палкоўніку СБУ, які быў агентам ФСБ6

За бел-чырвона-белы сцяг на Грунвальдскім полі сабралі 841 подпіс10

Лосік: Умовы ў камерах у спёку — гэта душагубка1

Дзім Дзімыча больш не будзе7

Нехта падобны да Лукашэнкі рэкламуе дровы ў Літве ФОТАФАКТ8

Забойца з Мінска падпісаў кантракт проста ў расійскай калоніі. Паваяваць да палону атрымалася два дні2

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне17

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць