Свет77

Японцы са слязьмі на вачах развітваюцца з пандамі — жывёлін забірае Кітай праз пагаршэнне адносін паміж краінамі

Тысячы людзей прыйшлі ў гэтую нядзелю ў заапарк Уэна ў Токіа, каб развітацца з двума вялікімі пандамі, якіх у аўторак адпраўляюць назад у Кітай, піша Бі-бі-сі.

Tomohiro Ohsumi/Getty Images

Каб убачыць двайнят Сяа Сяа і Лэй Лэй, людзі стаялі ў чарзе да трох з паловай гадзін. Гэтыя панды нарадзіліся ў Японіі, у такійскім заапарку ў 2021 годзе, але лічацца ўласнасцю Кітая — КНР захоўвае права ўласнасці не толькі на падарункавых панд, але і на іхнае патомства.

З 1949 года — з моманту абвяшчэння Кітайскай Народнай Рэспублікі — Кітай перадае іншым краінам панд як знак добраахвотнасці (але можа таксама патрабаваць вяртання сваёй уласнасці). Узамен краіны-прымальнікі плацяць гадавую выплату каля 1 млн даляраў за пару панд.

Нягледзячы на тое, што ўрад сталіцы Японіі прасіў кітайскія ўлады прысылаць замену гэтым пандаў, у Пекіне заявілі, што такіх планаў няма.

Панды будуць перапраўлены самалётам у Кітай, дзе спачатку пасядзяць на каранціне, а потым зноў злучацца са сваёй сястрой Сян Сян у цэнтры па вывучэнні і захаванні папуляцыі гэтых жывёл у правінцыі Сычуань. 

Першых панд падарылі Японіі ў 1972 годзе, калі дзве краіны нармалізавалі адносіны. Цяпер Японія ўпершыню за апошнія 50 з паловай гадоў застанецца без панд. У дачыненнях паміж краінамі — напружаны перыяд, асабліва пасля таго, як прэм’ер-міністарка Японіі Санаэ Такаіці заявіла, што японскім узброеным сілам прыйдзецца ўмяшацца, калі Кітай нападзе на Тайвань.

Пекін разглядае самакіраваны востраў як частку сваёй тэрыторыі і не выключае прымянення сілы для «аднаўлення адзінства» з ім. На пачатку гэтага месяца Кітай узмацніў абмежаванні на экспарт у Японію прадукцыі, звязанай з рэдказямельнымі металамі, і прыпыніў імпарт марскіх прадуктаў.

Пекін выдаў для сваіх грамадзян папярэджанне аб нежаданні паездак у Японію. Са слоў японскага міністра турызму Ясусі Канэко, колькасць кітайскіх турыстаў у Японіі ў мінулым месяцы скарацілася амаль удвая ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года — прыкладна да 330 тыс. чалавек.

Каментары7

  • Бартосік
    26.01.2026
    пакіньце гэтых пандаў сабе. Думаеце пандзе, якая нарадзілася і усё жыццё пражыла у Японіі, захочацца вяртацца на гістарычную радзіму? - не. Таму трэба дзейнічаць у інтарэсах жывёлы, а не кампартыі Кітая.
  • Žvir
    26.01.2026
    Dyk tre było paspryjać, kab tyja pandy abzavialisia patomstvam, i pakinuć jaho sabie, jak užo japonskaje, a viarnuć tolki arandavanuju kolkaść. Kali ž kitajcy pačnuć vypiendryvacca, dyk zajavić, što pandy ŭciakli ŭ bambukavy nieprałazny les, i ku-ku, cipa adviancie ...
  • .
    26.01.2026
    Ёсць нават тэрмін "кітайская пандавая дыпламатыя".
    Ну нічога, калісьці панды таксама будуць вольныя

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць