БЕЛ Ł РУС

Баксёр Усік добраахвотна адмовіўся ад усіх сваіх чэмпіёнскіх паясоў

26.06.2026 / 20:26

Nashaniva.com

Славуты ўкраінскі баксёр Аляксандр Усік абвясціў, што добраахвотна вызваляе ўсе чэмпіёнскія паясы, якімі валодае.

Аляксандр Усік

«Я хачу пакінуць усе свае паясы, якімі сёння валодаю, зрабіць іх свабоднымі, каб хлопцы, якія стаяць у чарзе за імі, маглі за іх змагацца», — заявіў Усік у відэазвароце.

Пры гэтым украінец падкрэсліў, што гэтае рашэнне не азначае завяршэння ім прафесійнай кар'еры. Паводле слоў баксёра, наперадзе ў яго яшчэ ёсць Last Dance — як мінімум яшчэ адзін афіцыйны бой.

Усік таксама адзначыў, што з павагай ставіцца да ўсіх баксёрскіх арганізацый і ўдзячны ім за супрацоўніцтва.

Добраахвотная адмова ад чэмпіёнскіх тытулаў — звычайная практыка ў прафесійным боксе. Часта спартсмены вызваляюць паясы, каб правесці іншыя значныя паядынкі, перайсці ў іншую вагавую катэгорыю або пазбегнуць абавязковых абарон тытулаў. Само па сабе такое рашэнне не сведчыць пра завяршэнне кар'еры.

Чытайце таксама:

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме

«Людзі знаходзяцца ў бамбасховішчах». Усік распавёў пра масіраваны напад на Украіну адразу пасля перамогі над Верховенам

Аляксандр Усік заявіў, што збіраецца ў будучыні балатавацца ў прэзідэнты Украіны

Каментары да артыкула