Спорт

«Людзі знаходзяцца ў бамбасховішчах». Усік распавёў пра масіраваны напад на Украіну адразу пасля перамогі над Верховенам

Украінскі баксёр Аляксандр Усік пасля перамогі над Рыка Верховенам у баі за тытул чэмпіёна свету WBC у цяжкай вазе адразу ж згадаў пра масіраваны напад, які Украіна перажыла ноччу з боку Расіі.

Бой Аляксандра Усіка з Рыка Верховенам. Фота: Mohamed Hossam / Getty Images

Гэта была ўнікальная падзея — паядынак па правілах бокса паміж чэмпіёнам-баксёрам і чэмпіёнам па кікбоксінгу, які прайшоў у Егіпце. Аляксандр Усік атрымаў перамогу тэхнічным накаўтам у 11‑м раўндзе, абараніўшы свой тытул чэмпіёна свету па версіі WBC.

Гістарычны паядынак выдаўся для ўкраінскага чэмпіёна надзвычай складаным, аднак у 11‑м раўндзе Усік змог пераламаць ход паядынку, адправіўшы суперніка ў накдаўн моцным аперкотам, пасля чаго рэферы спыніў бой за секунду да канца раўнда, зафіксаваўшы перамогу ўкраінца тэхнічным накаўтам.

Адразу на рынгу Усіка спыталі, наколькі важная для яго гэтая перамога. Замест аповедаў пра поспех ураджэнец Крыма звярнуў увагу публікі на трагедыю, якая адбываецца на яго радзіме: падчас бою Расія распачала чарговую масіраваную атаку на ўкраінскія гарады з выкарыстаннем ракет і беспілотнікаў.

«Для мяне гэта [перамога] вельмі важная, але зараз мае людзі ва Украіне знаходзяцца ў бамбасховішчах, пад атакай. Мая дачка напісала мне: «Тата, ты пераможаш». Рыка, ты незвычайны. Мая каманда, я цябе люблю. Кацярына, ты маё жыццё і маё сэрца», — сказаў Усік.

«Я прысвячаю гэты бой украінцам і ўкраінскім вайскоўцам», — заявіў ён.

Гэты трыумф стаў 25‑й перамогай у прафесійнай кар’еры Аляксандра Усіка. Ён па-ранейшаму застаецца непераможным чэмпіёнам свету.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам5

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Усе навіны →
Усе навіны

650 рублёў замест 12 тысяч. У Беларусь прывезлі новую дарагую вакцыну — вось навошта яна патрэбная1

Ад анамальнай спёкі ў Еўропе за тыдзень загінулі больш за 1300 чалавек1

84‑гадовы мужчына, што згубіўся тыдзень таму у лесе ля Гродна, знайшоўся2

Пуцін заявіў, што Украіна перадала Расіі новыя прапановы па перамовах. Сярод іх — спыненне ўдараў углыб тэрыторыі5

ЗША і Іран дамовіліся спыніць узаемныя ўдары і сустрэцца ўжо на гэтым тыдні3

Зборная Канады выйшла ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе4

У эвалюцыі чалавека знайшлі нечаканы скачок росту5

Лукашэнка прыляцеў у Кітай5

Пажар у цэнтры Мінска патушылі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам5

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць