БЕЛ Ł РУС

Трамп абвінаваціў Іран у «дурным парушэнні перамір'я»

26.06.2026 / 21:54

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Іран парушыў рэжым спынення агню, арганізаваўшы атаку беспілотнікамі на грузавое судна ў Армузскім праліве.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images

Па словах амерыканскага прэзідэнта, адзін з дронаў трапіў у палубу буйнога грузавога судна, прычыніўшы пашкоджанні. Пры гэтым карабель змог працягнуць плаванне, а яшчэ тры беспілотнікі былі збітыя.

«Відавочна, гэта дурное парушэнне нашага пагаднення аб спыненні агню», — заявіў Трамп.

25 чэрвеня Брытанскае агенцтва марской бяспекі (UKMTO) паведаміла, што грузавое судна ў Армузскім праліве было пашкоджана невядомым снарадам, які трапіў у правы борт. Пацярпелых у выніку інцыдэнту не было.

Пасля гэтага генеральны сакратар Міжнароднай марской арганізацыі ААН Арсеніа Дамінгес абвясціў пра часовае прыпыненне аперацыі па эвакуацыі каля 600 суднаў і 11 тысяч маракоў, якія знаходзяцца ў раёне Персідскага заліва.

Нягледзячы на дзейны рэжым спынення агню, сітуацыя ў рэгіёне застаецца напружанай. Армузскі праліў мае ключавое значэнне для сусветнага гандлю, бо праз яго штодня праходзіць значная частка паставак нафты, звадкаванага прыроднага газу і іншых стратэгічных грузаў.

Чытайце таксама:

Трамп жорстка раскрытыкаваў Германію за адмову падтрымаць ЗША ў вайне з Іранам

ЗША прыпынілі санкцыі супраць іранскай нафты

Трамп зноў пагражае Ірану вельмі моцнымі ўдарамі. Пакуль Вэнс спрабуе дамовіцца ў Швейцарыі

Кітай спакваля пашырае сваю марскую юрысдыкцыю на ўсход ад Тайваня

Каментары да артыкула