Свет22

ЗША прыпынілі санкцыі супраць іранскай нафты

Іран адмаўляе, што пагадзіўся дапусціць інспектараў да ядзерных аб’ектаў.

Іранскі ядзерны аб'ект. Фота: Getty Images

ЗША прыпынілі на 60 дзён дзеянне санкцый, якія на працягу дзесяткаў гадоў забаранялі гандаль нафтай і нафтапрадуктамі з Ірана за даляры, піша Бі-бі-сі.

Міністэрства фінансаў ЗША выдала ліцэнзію, якая да 21 жніўня дазваляе банкаўскае абслугоўванне і страхаванне вытворчасці, транспартавання і гандлю іранскай нафтай і нафтахімічнай прадукцыяй за даляры. Гэта азначае, што Ірану для гэтых мэтаў больш не спатрэбіцца выбудаваны ім складаны ланцужок пасярэднікаў. Ад гэтага часу нафту можна будзе ўвозіць нават наўпрост з Ірана ў ЗША.

У амерыкана-іранскім мемарандуме аб узаемаразуменні, падпісаным 17 жніўня, утрымліваецца абавязацельства ЗША зняць «усе віды санкцый», уведзеных супраць Ірана.

Санкцыі супраць Ірана ўводзіліся на працягу многіх гадоў — як з боку ЗША, так і на шматбаковым узроўні: Радай бяспекі ААН і Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі (МАГАТЭ). ЗША абавязаліся дамагчыся адмены і міжнародных санкцый таксама.

Прыпыняючы дзеянне сваіх санкцый, адміністрацыя Трампа зрабіла першы крок да выканання гэтага абавязацельства. У тым жа мемарандуме аб узаемаразуменні пункт 10 гаворыць, што да канчатковай адмены санкцый Мінфін ЗША абавязваецца выдаць часовыя ліцэнзіі на абслугоўванне іранскага нафтавага сектара.

У заяве міністра фінансаў ЗША Скота Бесэнта гаворыцца, што са свайго боку Іран абавязаўся на працягу гэтых жа 60 дзён не перакрываць Армузскі праліў і дапусціць інспектараў МАГАТЭ.

Таксама ў панядзелак віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс заявіў журналістам, што абмеркаванні пра вяртанне ў Іран інспектараў МАГАТЭ «могуць пачацца ўжо сёння», а сам працэс «як мінімум пачнецца на гэтым тыдні».

Аднак Іран гэта адмаўляе. МЗС краіны заявіла дзяржаўнаму агенцтву IRNA, што ніякіх новых абавязацельстваў на перамовах з ЗША, якія прайшлі ў нядзелю з удзелам Вэнса, Іран не браў. У мемарандуме аб узаемаразуменні ўсё, што датычыцца іранскай ядзернай праграмы, называецца прадметам выніковай здзелкі, якую яшчэ трэба будзе заключыць. Узаемадзеянне з інспектарамі МАГАТЭ будзе адбывацца «ў рамках існуючых працэдур, устаноўленых парламентам і Вышэйшай радай нацыянальнай бяспекі», заявіў прадстаўнік іранскага МЗС Эсмаіл Багай.

МАГАТЭ пакуль не каментавала гэтае пытанне.

Іран прыпыніў доступ інспектараў арганізацыі да аб’ектаў, якія былі падвергнутыя бамбардзіроўкам ЗША і Ізраіля ў ходзе 12‑дзённай вайны мінулым летам. На працягу месяца пасля гэтага ўсе інспектары пакінулі краіну.

Каментары2

  • понятно
    23.06.2026
    Понятно, Израиль предан, Иран становится сильным, региональным игроком на Востоке и в зоне Персидского Залива.
    США перестают быть сверхдержавой.
    В глобальном выйгрыше Китай, Москве,э уже, ничего не поможет, она - сырьевой придаток Китая.
  • Indrid Cold
    23.06.2026
    Кажыце што хочаце пра Абаму, Клінтана і Байдэна, але ніхто не прыніжаў ЗША так як Трамп. Гэта проста смешна - прайграць вайну Ірану і здымаць санкцыі.

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Каба-Вэрдэ выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету7

Што такое «альпійскі развод»? З'ява, пра якую лепш ведаць загадзя, каб застацца ў жывых у паходзе3

Хет-трык Дэмбеле дапамог Францыі разграміць Нарвегію2

У Галыгіных нарадзіўся трэці сын. Назвалі яго Лука20

Радаслаў Сікорскі назваў неадэкватнымі паводзіны Польшчы ў сітуацыі з ордэнам Белага Арла17

«Будзем спадзявацца на добры вынік». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра кантакты з ЗША наконт палітвязняў

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

Расія рэзка павялічыла імпарт авіяцыйнага паліва з Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць