У Севастопалі праз амаль тыдзень аднаўляюць продаж бензіну
У суботу ў Севастопалі ў анексаваным Расіяй Крыме павінны аднавіць продаж бензіну і дызельнага паліва, які быў перапынены ў нядзелю на мінулым тыдні на фоне атак украінскіх дронаў і паліўнага крызісу на паўвостраве, піша Бі-бі-сі.
Кіраўнік горада Міхаіл Разважаеў напярэдадні вечарам паведаміў, што паліва будуць адпускаць па QR-кодах, якія пачалі выкарыстоўвацца яшчэ да прыпынення продажаў.
Адзіны спосаб атрымаць QR-код — зайсці ў бот у дзяржаўным месенджары Max.
Працягвае дзейнічаць абмежаванне — заправіць можна толькі 20 літраў на адзін аўтамабіль.
У нядзелю, 21 чэрвеня, кіраўнік анексаванага Крыма Сяргей Аксёнаў заявіў, што на ўсіх крымскіх АЗС «спынены адпуск паліва як за наяўны і безнаяўны разлік, так і па талонах для фізічных і юрыдычных асоб». Запраўлялі толькі аўтамабілі дзяржаўных службаў.