Мужчыну злавілі на крадзяжы парфум з крамы
У міліцыю звярнуліся прадстаўнікі адной з сетак парфумерыі і касметыкі: з гандлёвай залы крамы зніклі 8 флаконаў жаночых парфум.
Здымак ілюстрацыйны
Неўзабаве сілавікі ўстанавілі асобу падазраванага. Ім аказаўся раней судзімы 54‑гадовы жыхар сталіцы.
Як высветлілася, мужчына, які нідзе пастаянна не працаваў, забраў са стэлажоў парфумерыю на суму больш за 550 рублёў. Пазней ён прадаў крадзенае, а атрыманыя грошы патраціў на ежу і алкаголь.
Па факце крадзяжу распачалі крымінальную справу. Падобныя дзеянні могуць пацягнуць пакаранне аж да пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў.
Чытайце таксама:
Як купляць парфуму як парыжанка
На Магілёўшчыне ў мужчыны канфіскавалі цэлы арсенал зброі і выбуховых рэчываў
Беларус толькі вызваліўся з калоніі і забіў дзвюх пажылых жанчын на лецішчы