Пуцін: У Лукашэнкі няма панікі праз вокрыкі Зяленскага
У інтэрв'ю прапагандысту Паўлу Зарубіну прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін успомніў некалькі слоў і пра Лукашэнку, з якім сустракаўся ў сваёй рэзідэнцыі на Валдаі ў пятніцу і суботу.
Фота: Alexander Kazakov Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Па словах Пуціна, Лукашэнка гатовы ўсяляк падтрымліваць вырашэнне канфлікту ва Украіне мірнымі сродкамі, і Расія яму ўдзячная за намаганні ва ўкраінскім урэгуляванні і, у прыватнасці, за дапамогу ў абмене палоннымі:
«Як мы памятаем, у Мінску ж пачыналіся калісьці перамовы ў 2022 годзе. Потым, па прапанове ўкраінскага боку, мы перабраліся ў Стамбул. Але ў Мінску ж былі заключаныя пагадненні па ўрэгуляванні ўзаемаадносін паміж Кіевам і Данецкам [у 2015 годзе]».
Выказаўся Пуцін, падабраўшы даволі дзіўныя словы, і пра паводзіны Лукашэнкі ў святле ўльтыматуму, які нядаўна паставіў яму прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і патрабаванне якога аб адключэнні расійскіх рэтранслятараў на беларуска-ўкраінскай мяжы было, як выглядае, выканана.
Па словах Пуціна, вокрыкі з боку Зяленскага не выклікаюць у Лукашэнкі панікі. Ён, маўляў, падыходзіць да гэтага вельмі спакойна, ураўнаважана і ўзважана.
Чытайце таксама:
Пуцін памераў кіламетрамі, колькі расійскай арміі яшчэ засталося да перамогі
«А цар жа несапраўдны!» У Расіі нарастае раздражненне Пуціным
Шульман пра Лукашэнку на Валдаі: Нешта там адбываецца, чаго не было раней
Нічога гаварыць пасля сваёй сустрэчы Лукашэнка і Пуцін не плануюць