У банках папярэдзілі пра праблемы з карткамі
У Беларусі ў ноч на 30 чэрвеня магчымыя часовыя цяжкасці пры выкарыстанні банкаўскіх плацежных картак. Прычынай стануць планавыя тэхналагічныя работы, якія будзе праводзіць Банкаўскі працэсінгавы цэнтр.
Фота: Lookby.media
Паводле паведамлення, з 1:00 да 6:30 магчымыя перабоі пры аплаце тавараў і паслуг, атрыманні наяўных грошай, а таксама пры выкарыстанні банкаматаў, інфакіёскаў і іншых прылад самаабслугоўвання, якія працуюць праз Банкаўскі працэсінгавы цэнтр.
Карыстальнікам банкаўскіх картак рэкамендуюць загадзя ўлічыць магчымыя нязручнасці і, пры неабходнасці, правесці патрэбныя плацяжы да пачатку тэхнічных работ.
Чытайце таксама:
У Беларусі ўжо ў найбліжэйшы час з'явяцца крыптабанкі
У Беларусі можна будзе разлічвацца па QR-кодзе
Банк БелВЭБ увёў камісію за прыём наяўных расійскіх рублёў
Беларусбанк уводзіць камісію за прыём наяўных у расійскіх рублях