БЕЛ Ł РУС

Марока прабілася ў 1/8 фіналу, у серыі пенальці абыграўшы Нідэрланды

30.06.2026 / 07:01

Міраслаў Яноўскі

У 1/8 фіналу згуляе з Канадай.

Фота: fifa.com

На 70‑й хвіліне лік у сустрэчы адкрыў нідэрландзец Кодзі Гакпа. У канцы асноўнага часу Дыоп лік зраўняў, а ў дадатковы час галоў не было.

Як і ў матчы Германія — Парагвай была серыя пенальці, і гэта было нешта: дзве перакладзіны, штангі, удар міма варот.

Самы драматычны момант здарыўся ў сярэдзіне серыі, калі галкіпер Нідэрландаў Вербруген, здавалася б, адбіў удар Талбі, але ў выніку сам заштурхаў гол у свае вароты.

А потым Ясін Буну парыраваў удар Самервіла, і Марока крочыць у 1/8 фіналу, дзе 4 ліпеня згуляе з Канадай (20:00).

На мінулым мундыялі Марока дабралася да паўфіналу.

Сёння а 20‑й матч Кот д'Івуар — Нарвегія.

Чытайце таксама:

Першая мегасенсацыя на чэмпіянаце: Германія вылецела ўжо ў 1/16 ад сціплага Парагвая

Зборная Бразіліі здабыла валявую перамогу над Японіяй і выйшла ў 1/8 фіналу мундыялю

Каментары да артыкула