БЕЛ Ł РУС

У Пінску ў спёку смажаць яйкі проста на сонцы

30.06.2026 / 10:21

Міра Нікановіч

Пінчукі паказалі ў тыктоку, што пры тэмпературы +40 гатаваць ежу на пліце не абавязкова.

Фота: скрын з відэа

Пінская блогерка Марына «Размарынка» зняла ролік, дзе разам з дзіцём прыгатавала яечню проста на сонцы. Менш чым за суткі відэа атрымала 120 тысяч праглядаў.

Для пачатку, як і на звычайнай пліце, трэба разагрэць патэльню. Для гэтага пінчанка паставіла патэльню на сонца, і праз 20‑30 хвілін ужо можна было гатаваць. Далей трэба дадаць у патэльню масла. «Глядзіце, як растае», — каментуе жанчына.

Потым у патэльню разбілі яйка, і яно сапраўды пасмажылася, хаця на пліце і атрымалася б лепей. Аўтарка відэа, праўда, не кажа, колькі на гэта спатрэбілася часу.

Пінск аказаўся ў цэнтры цяперашняй хвалі спёкі, якая абрынулася на Беларусь. 29 чэрвеня там зафіксавалі тэмпературу ў +40,4 градуса — абсалютны тэмпературны рэкорд для краіны.

Чытайце таксама:

Упершыню за час назіранняў тэмпература паветра ў Беларусі перакрочыла +40°C

Як выжыць у анамальную спёку. Нечаканыя, але дзейсныя парады навукоўцаў

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Каментары да артыкула