Жыхар Віцебска пісаў песні пра Лукашэнку, але папулярнасць здабыў у Расіі — у тых, хто падтрымлівае вайну
Павел Агееў — не проста паэт і кампазітар. Ён вядомы перадусім у інтэрнэце: пад нікам @a8p4s аўтар мае акаўнты ў Instagram, TіkTok і YouTube. Там ён выкладае свае песні, словы да якіх піша сам, а музыку — з дапамогай штучнага інтэлекту. З дапамогай ШІ ён стварае і кліпы да сваіх твораў. Адзнака поспеху для яго — рост колькасці праглядаў, піша «Віцебская вясна».
Але з нядаўняга часу песні Паўла Агеева пачалі выконваць у Расіі. Асабліва часта — на конкурсах і канцэртах з вайсковым ухілам, дзе згадваюць «герояў СВА». Найчасцей выканаўцы абіраюць дзве песні віцебскага аўтара — «Я дочь героя» і «Я буду ангелом твоим».
Пісаць «ідэйныя» творы Павел Агееў спрабаваў і на беларускую тэматыку. На яго старонках ёсць песні, прысвечаныя, да прыкладу, супрацоўнікам Дэпартамента аховы, a таксама відэавіншаванні з прафесійнымі святамі прадстаўнікоў МУС і КДБ. Аляксандр Лукашэнка таксама неаднойчы быў героем песень Паўла Агеева, асабліва падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў.
Ёсць у Агеева і песня, прысвечаная дзяржаўным гербу і сцягу. А зусім нядаўна аўтар выклаў свой твор, напісаны з нагоды пачатку «Вялікай Айчыннай вайны» — дата 22 чэрвеня сёлета шырока адзначалася ў Беларусі.
Раскруткай сваёй творчасці ён займаецца сам — з дапамогай прамацыйных ролікаў на сваіх старонках. Але ў беларускіх выканаўцаў песні Паўла Агеева не надта карыстаюцца попытам, нягледзячы на ўсе старанні адпавядаць ідэалагічнаму вектару.
Чытайце таксама:
«Ён сапраўды дапамог украінскай арміі». Ва Украіне запусцілі насмешлівы флэшмоб пра Макса Каржа
Віцебскую прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю